Вы тут

Ідзе датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы


У яго першы дзень, 13 лютага, прагаласавалі 4,4 % выбаршчыкаў. Усяго ў барацьбу за дэпутацкія партфелі ўключыліся больш за 22,2 тысячы прэтэндэнтаў. Старшыня ЦВК адзначыла ажыўленне на сёлетніх выбарах.


Заўважыць гэта можна і па колькасці адкрытых рахункаў для вядзення агітацыі. Сёлета такой магчымасцю скарысталіся 10,4 % кандыдатаў. Гэта амаль у тры разы больш у параўнанні з выбарчай кампаніяй 2014 года. Але гэта невялікі паказчык. Асабліва неактыўныя кандыдаты сельскіх Саветаў — свае рахункі зарэгістравалі толькі 39 чалавек. У ЦВК паступілі 415 вусных і 153 пісьмовыя звароты ад грамадзян і кандыдатаў.

— Самае распаўсюджанае пытанне ад выбаршчыкаў і кандыдатаў — чаму няма інфармацыйных матэрыялаў? З цягам часу яно перастала быць актуальным: матэрыялы грамадзянам прыйшлі. Пыталі таксама, чаму няма агітацыйных матэрыялаў ад кандыдатаў. Тут Цэнтрвыбаркам бяссільны — гэта недапрацоўка саміх кандыдатаў, — паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Адзначаюцца на месцах спробы так званага сацыяльнага шантажу. Людзі пагражаюць не прыйсці на ўчасткі, калі іх патрабаванні па прыборцы снегу ці адмене зносу прыватнага сектара не будуць выкананы.

Падчас агітацыйнай кампаніі ў дэпутатаў была магчымасць бясплатна выступіць на радыё. Такім шанцам скарысталіся толькі 1789 кандыдатаў.

На мясцовыя выбары акрэдытаваныя больш за 28,5 тысячы нацыянальных назіральнікаў. Самыя актыўныя — прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі: амаль 6,8 тысячы чалавек. Ад Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» балатуецца больш за 5 тысяч кандыдатаў, ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — 3,9 тысячы.

Удзельнічаць у маніторынгу выбараў будуць 46 міжнародных назіральнікаў. Гэта супрацоўнікі пасольстваў, якія адкрыты ў Беларусі. Самую вялікую колькасць акрэдытавалі дыпламатычныя прадстаўніцтвы Літвы, Расіі і ЗША.

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што Беларусь накіруе дваіх сваіх назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Расію.

У асноўны дзень галасавання, 18 лютага, жыхары Беларусі выберуць дэпутатаў у мясцовыя Саветы 28-га склікання. Датэрміновыя выбары працягнуцца да 17 лютага.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Старт дадзены

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».