Вы тут

20 гадоў у Гомелі выдаецца праваслаўны часопіс «Сретение»


Сёння — Стрэчанне. Беларусы яшчэ называюць гэта свята Грамніцы. Лічыцца, што ў гэты дзень адбылася сустрэча Старога і Новага Запаветаў, Старажытнага свету і хрысціянства.

20 гадоў у Гомелі выдаецца праваслаўны часопіс «Сретение», які ажыццяўляе сувязь паміж людзьмі, якія толькі паглядаюць у бок храма, і тымі, хто ў ім ужо знаходзіцца.


Чле­ны рэд­ка­ле­гіі ча­со­пі­са «Сретение»:  про­та­і­е­рэй Ва­дзім Ка­чан, па­эт Іван Бі­сеў,  пуб­лі­цыст Га­лі­на Стар­шы­на­ва, гіс­то­рык Іры­на Гры­шчан­ка.

Як пройдзе тое спатканне — не ведае ніхто. Хіба толькі Той, хто сабраў першую групку энтузіястаў у канцы 90-х гадоў у бібліятэцы на краі горада, у Любенскім мікрараёне. Тады яна называлася ў гонар Максіма Горкага, цяпер носіць імя сусветна вядомага асветніка, які жыў на землях паўднёвага Палесся, — свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Антаніна Уварава была і застаецца той самай загадчыцай гомельскай бібліятэкі № 11 (цяпер гэта філіял № 8), якая дазволіла збірацца на тэрыторыі свецкай установы людзям, што імкнуліся да веры:

— Усё пачалося з ідэі арганізаваць сустрэчу чытачоў бібліятэкі са святаром. У Гомелі ў сярэдзіне 90-х было ўсяго чатыры храмы і мелася вялікая цікавасць да праваслаўя, яго традыцый і культуры. Наша чытальная зала пастаянна запаўнялася людзьмі — такая духоўная прага існавала. Здаецца, цяпер сабраць такую аўдыторыю куды складаней. А тады, па просьбе людзей, мы сталі збірацца зноў і зноў. Так пачалася работа нядзельнай школы — спачатку для дарослых, а потым і для дзяцей. Дзіўным было і тое, што дастаткова сціплую па гарадскіх мерках аўдыторыю на ўскраіне наведвалі са сваімі лекцыямі такія выдатныя і вядомыя асобы, як прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі Аляксей Осіпаў, кіраўнік маскоўскага цэнтра па рэабілітацыі ахвяр таталітарных сектаў святар Алег Сцяняеў, выдатны маскоўскі педагог, протаіерэй Арцемій Уладзіміраў... Не раз на пытанні наведвальнікаў бібліятэкі адказваў і тагачасны архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх (Станкевіч). Зразумела ж, артыкулы ў аматарскім выданні расказвалі і пра гэтыя сустрэчы.

Невялічкі — у дзясятак квадратных метраў — бібліятэчны пакойчык, дзе няма вокнаў, але ёсць абразы, стаў прытулкам для людзей, якія самі шукалі шлях да Бога і іншым спрабавалі дапамагчы гэта зрабіць. Дарэчы, гэта частка і маёй асабістай гісторыі, якая сёння — у пажоўклых лістках першых нумароў газеты «Лампада». Так, гэта была самая першая назва таго самага выдання, пра якое тут ідзе размова.

Старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін ГДТУ імя П. Сухога Ірына Грышчанка — адна з пастаянных аўтараў часопіса. Галоўная тэма яе даследаванняў — гісторыя сусветнай культуры і гісторыя Беларусі. Для часопіса піша многа і не толькі на краязнаўчыя тэмы:

— Момант нараджэння чалавека — гэта яго сустрэча з гэтым светам, людзьмі, якія зоймуць у яго жыцці важнае месца. Мы на нашым жыццёвым шляху сустракаем розных людзей. Я ўдзячная Богу за інтэрв'ю з цікавымі людзьмі, якія давялося ўзяць для нашага часопіса. Гэта — мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт (Вахрамееў), нашы гомельскія архіепіскапы Арыстарх (Станкевіч) і Сцяфан (Нешчарэт), знакаміты святар-вандроўнік Фёдар Конюхаў, вялікі дырыжор Уладзімір Співакоў і музыканты Юрый Шаўчук, Вячаслаў Бутусаў, Пётр Мамонаў... Без пропаведзі любові да блізкіх няма хрысціянства — у гэтым сутнасць нашай веры. Таму ўсе госці нашага часопіса, так ці інакш, закраналі гэтую тэму. Глыбокае ўражанне засталося ад аповеду архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана пра святога праведнага Іаана Кармянскага. Менавіта ў жывых стасунках можна адчуць, што значыць святыня для чалавека.

Сярод пастаянных аўтараў «Сретения» ёсць шмат вядомых клірыкаў мясцовых цэркваў. Архімандрыт Сава (Мажука) з гомельскага Нікольскага мужчынскага манастыра  дагэтуль аддае свае артыкулы не толькі на маскоўскія інтэрнэт-парталы, але і ў часопіс, які ўжо заваяваў годнае месца сярод праваслаўных выданняў нашай краіны.

Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан гаворыць, што часопіс «Сретение» — жывое сведчанне таго, як з іскры можа разгарэцца полымя:

— Дваццаць гадоў таму ўсё пачыналася з выпуску невялікага лістка, які зваўся «Лампада». Гэта быў такі, як казалі ў савецкі час, «самвыдат», якім займалася група энтузіястаў. цяпер мы маем выдатна аформлены часопіс, які расказвае пра жыццё епархіі, пра святасць, пра тое, як здабыць і не страціць шлях да Бога, пра прыгажосць жыцця паводле Евангелля.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Сумленныя старонкі «Сретения»

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

Кожны ахвотны мог зрабіць што-небудзь з жалеза.

Спорт

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Ганна Карасёва — самая тытулаваная айчынная спартсменка ў конным спорце, з Задыякам і Арлекінам яна выступае ў самай прыгожай, але адначасова складанай, дысцыпліне — выездцы.

Культура

«Лістапад» назваў пераможцаў — усё вяртаецца ў звычайнае кола

«Лістапад» назваў пераможцаў — усё вяртаецца ў звычайнае кола

Поруч з салодкім зачараваннем кіно на «Лістападзе» заўсёды ідзе інтрыга — што і каго міжнародныя склады журы назавуць найлепшымі і з якімі фармулёўкамі.

Спорт

Як беларуска Вера Хвашчынская стала найлепшай на кантыненце ў рускіх шашках

Як беларуска Вера Хвашчынская стала найлепшай на кантыненце ў рускіх шашках

Вера Хвашчынская пачала выступаць у дарослых турнірах па шашках у 15-гадовым узросце.