Вы тут

Беларусь - донар бяспекі ў Еўропе


Кампактная, мабільная, высокападрыхтаваная і добра аснашчаная армія, здольная супрацьдзейнічаць новым выклікам і пагрозам

Такой у найбліжэйшы час бачыцца галоўная мэта развіцця і будаўніцтва Узброеных Сіл Беларусі, аб чым падчас прэс-канферэнцыі паведаміў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй РАЎКОЎ.


Тое, што ў тэхнічным плане беларуская армія набывае новы твар, нашы карэспандэнты асабіста не раз пераконваліся. Апошнім часам у войскі штогод трапляе ў сярэднім 25 новых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі. Прычым у абнаўленні паркаў воінскіх часцей і злучэнняў актыўна ўдзельнічае і айчынны ваенна-прамысловы комплекс.

Па словах кіраўніка ваеннага ведамства, асноўныя намаганні ў развіцці сучаснай арміі засяроджаны не толькі на пераўзбраенні войскаў, а і на рашэнні задач па аптымізацыі баявога колькаснага складу, захаванні кадравага патэнцыялу, павышэнні ўзроўню ўкамплектаванасці вайсковых часцей і злучэнняў.

Стаўка робіцца на павышэнне мабільнасці, нарошчванне агнявой магутнасці, скарачэнне тэрміну гатоўнасці да выканання задач вайсковымі часцямі і падраздзяленнямі. Безумоўна, удасканальваць сваю баявую падрыхтоўку нашы вайскоўцы працягнуць на шматлікіх вучэннях і мерапрыемствах. У прыватнасці, падчас правядзення камандна-штабной камп'ютарнай гульні, якая сёлета пройдзе ўпершыню.

У межах прэс-канферэнцыі закрануў міністр і рэзанансную крымінальную справу, звязаную з гібеллю салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. «Нават адзінкавыя выпадкі гібелі людзей — гэта трагедыя, — падкрэсліў Андрэй Раўкоў. — Нягледзячы на неспрыяльныя тэндэнцыі ў якасных характарыстыках моладзі, летась суіцыд здзейснілі трое салдат тэрміновай службы. Для параўнання: у 1995 годзе зафіксавана 42 факты самазабойства».

Мінімізаваць нестатутныя ўзаемаадносіны ў войсках цяпер дапаможа павышаны кантроль за асабовым складам. Камандзіры, якія папярэджваюць правапарушэнні, будуць заахвочвацца. Тыя, хто паспрабуе скрыць падобныя факты, імгненна пакінуць займаемыя імі пасады, а таксама будуць прыцягнуты да адказнасці, у тым ліку крымінальнай. Невыпадкова ў многіх падраздзяленнях устанаўліваюцца тэхнічныя сродкі відэаназірання. Але гэтага недастаткова: каб пазбегнуць трагічных выпадкаў у войску, трэба павышаць матываванасць да праходжання армейскай службы, удасканальваць сістэму дапрызыўнай падрыхтоўкі, проста выхоўваць патрыётаў.

— У адпаведнасці з ваенна-палітычнай абстаноўкай у свеце, у тым ліку ў еўрапейскім рэгіёне, Беларусь паслядоўна рэалізоўвае меры, накіраваныя на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі дзяржавы, якія на працягу больш як двух дзесяцігоддзяў дазваляюць захоўваць у краіне мір, стабільнасць і згоду, — перакананы міністр абароны. — Менавіта наша краіна з'яўляецца донарам бяспекі на Еўрапейскім кантыненце, што прызнана міжнароднай супольнасцю. Беларусь не разглядае ні адну з дзяржаў у якасці праціўніка. Каб іх не было і надалей, рэалізуецца міралюбівая шматвектарная знешняя палітыка і адначасова ўдзяляецца прыярытэтная ўвага пытанням ваеннай бяспекі дзяржавы, будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, якія з'яўляюцца найважнейшым фактарам стрымлівання ад спроб размовы з нашай краінай з пазіцыі сілы.

Вераніка КАНЮТА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».