Вы тут

З'явілася паштоўка да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Бачылы


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 16 лютага выпусціць у абарачэнне картку з арыгінальнай маркай "100 гадоў з дня нараджэння Алеся Бачылы", паведамілі ў РУП "Белпошта".


Намінал маркі "В" адпавядае тарыфу на перасылку простай паштовай карткі ў межах Беларусі.

Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Тыраж карткі - 20 тыс.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 2 сакавіка ў аддзяленні паштовай сувязі №1 Мінска (крама "Філатэлія", вул. Маскоўская, 16).

Алесь Бачыла (Аляксандр Мікалаевіч Бачыла) - беларускі паэт, драматург, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967).

Друкаваўся з 1934 года. Першы зборнік паэзіі - "Шляхі". Многія вершы пакладзены на музыку. Перакладаў з латышскага, рускай і ўкраінскай моў. Аўтар кнігі "Дарогамі Максіма Багдановіча".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».