Тэлевізійная прэм'ера лірычнай камедыі Міхаіла Казакова «Пакроўскія вароты» адбылася ў лютым 1983 года. Нават у моцна адцэнзураваным, «безалкагольным» выглядзе карціна вельмі хутка стала своеасаблівым культурным кодам пакалення, па якім апошнія грамадзяне Савецкага Саюза пазнавалі «сваіх».
І хоць сёння ўжо далёка не кожны падхопіць і працягне цытату з легендарнага кіно, хіба гэта нагода, каб не любіць яго за выдатны акцёрскі ансамбль, тонкую драматургію і асаблівую шчымліва-настальгічную атмасферу мінулай эпохі, прасякнутую песнямі Акуджавы і гарадскімі ландшафтамі старой Масквы?
Гэта сёння пісьменніку і сцэнарысту Леаніду Зорыну 93 гады, а калісьці было 20 «з хвосцікам», і ён здымаў маленечкі пакойчык у сталічнай камунальнай кватэры. А потым напісаў з сябе аспіранта Косціка, а з суседзяў — іншых персанажаў «Пакроўскіх варотаў». Давайце ж, шаноўныя кінаманы, успомнім разам любімых герояў і іхнія крылатыя фразы, умовы і абставіны. Вашай увазе — невялічкая кінавіктарына, правільныя адказы да якой змешчаны ў канцы. Дык паехалі — следам за матацыклістам Саўранскім!
1. Будучы муж Маргарыты Хобатавай, гравёр Сава Ігнацьевіч, любіў спяваць пад акардэон, трапна і не вельмі ўстаўляць у размову нямецкія слоўцы і расказваць пра сваю работу. Сярод яго інструментаў не было:
2. «На вуліцы ідзе дождж, а ў нас ідзе...»
3. «Вы — будучы муж? — Я не будучы, але...»
4. «Вы папулярная. — Не, гэта ... папулярная. Столькі нервовых хворых, а калоць няма каму»
5. «У гэтым ёсць пэўная вытанчанасць: вы — у загс, а Хобатаў — у ...»
6. Фільм ледзь не быў адкладзены на паліцу з-за таго, што неўзабаве пасля заканчэння яго вытворчасці адна з ключавых актрыс выйшла замуж за амерыканца і эмігрыравала за мяжу. Каго яна сыграла ў карціне?
7. Дагнаць Саўранскага — гэта...
Усміхайцеся і часцей глядзіце добрае кіно!
Правільныя адказы: 1. б), 2. а), 3. в), 4. б), 5. а), 6. а), 7. в)
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.