Вы тут

21 лютага праграма «Наша раніца» выйдзе на беларускай мове


У Дзень роднай мовы, 21 лютага, усе выпускі навін і «Навін спорту» на тэлеканале АНТ выйдуць на беларускай мове, гэтаксама як і праграма «Наша раніца», вядучымі якой стануць Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук з NаvіBаnd.


«Гэта была наша ініцыятыва, прычым ідэя ўзнікла яшчэ летась у маі, Nаvі якраз толькі вярнуліся з «Еўрабачання», і мы загадзя дамовіліся: калі ў гурта будзе не надта насычаны гастрольны графік, зладзім з імі беларускамоўны эфір, — расказала «Звяздзе» кіраўнік дырэкцыі ранішняга вяшчання АНТ Таццяна Рудакоўская. — Яны вельмі арганічныя, жывыя і сапраўдныя, таму мусіць атрымацца цікава».

Летась канал ужо рабіў цалкам беларускамоўны выпуск «Нашай раніцы», і гледачы горача падтрымалі ідэю, тэлефанавалі з падзякамі і прасілі выходзіць на роднай мове часцей. Праўда, гавораць тэлевізійнікі, пакуль што здзейсніць гэта на рэгулярнай аснове праблематычна, бо для паўнавартаснай праграмы неабходна асобная брыгада журналістаў і рэдактараў. «Аднак беларускамоўныя сюжэты і рубрыкі ў «Нашай раніцы» былі і ёсць, — зазначыла Таццяна Рудакоўская. — Мы заўжды вітаем беларускамоўных гасцей, і сёлета, у Год малой радзімы, спадзяюся, такіх людзей у нашай студыі будзе больш».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Навіны па-нашаму

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».