Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Хросны»

«Беларусь 1», 20—23 лютага

...Што лічыць больш вартым для мужчыны: змагацца і перамагаць альбо абараняць і берагчы? Герой 8-серыйнай драмы Алёхін — акушэр ад Бога, таму падчас міратворчай кампаніі ў Косаве перад ім не стаяла пытання, патрэбная яго дапамога найперш сербскім ці албанскім жанчынам. Прымаючы роды ў гушчары баявых дзеянняў, ён з аднолькавым клопатам і спагадай ставіўся да парадзіх усіх нацыянальнасцяў і стаў «хросным» для соцень дзяцей.

У мірны час Алёхін з лёгкасцю ўладкаваўся працаваць у радзільню пры адной з бальніц. Але тут у павазе зусім іншыя прынцыпы. Некалькі амбіцыйных калег, спадзеючыся атрымаць Нобелеўскую прэмію па медыцыне, распачынаюць рызыкоўны эксперымент: дапамагчы з'явіцца на свет дзіцяці невядомай жанчыны, якая ляжыць у коме, і пры гэтым выратаваць маці. Алёхін пагаджаецца стаць да аперацыйнага стала, але зусім не ў пагоні за славай, а каб насамрэч дапамагчы маленькаму чалавечку з'явіцца на свет, а маці — убачыць сваё дзіця...


«Шулер»

МІР, 24—25 лютага

1980-я. Галоўны герой 10-серыйнай крымінальнай драмы Косцік Валошын марыць з'ехаць за мяжу, каб не браць добраахвотна-прымусовага ўдзелу ў будаўніцтве сацыялізму. Дзеля здзяйснення свайго жадання Косцік вымушаны весці дваістае жыццё: на першы погляд, ён сціплы навуковы супрацоўнік у НДІ, а насамрэч — прафесійны і даволі ўдачлівы шулер.

Але на змену белай паласе аднойчы прыходзіць чорная. Хаваючыся ад расправы карцёжніка, у якога ён выйграў буйную суму грошай, Косця едзе ў свой родны горад Адэсу. А тут, пад прыкрыццём роднага дзядзькі Балабана, які «крышуе» ўвесь горад, малады махляр круціць усё новыя камбінацыі, каб хутка «зарабіць» на ад'езд за кардон.


«Манекеншчыца»

АНТ, 25 лютага

У 1978 годзе ў Маскву з невялікага гарадка прыязджае выпускніца дзіцячага дома, 18-гадовая Саша. Дзякуючы прыроднаму хараству і абаянню, у сталіцы яна будуе кар'еру ад прыбіральшчыцы ў Доме мадэляў да вядучай манекеншчыцы.

На жыццёвым шляху Сашы сустракаюцца адразу некалькі мужчын, якія з аднолькавым імпэтам прэтэндуюць на сэрца прыгажуні. Нацэлены на Захад вядомы мастак-авангардыст Іван, малады фарцоўшчык з добрай маскоўскай сям'і Вадзім і стальнога характару куратар ад КДБ маёр Кім Алегавіч — каго з іх у выніку абярэ дзяўчына, з кім пераадолее мноства перашкод і выпрабаванняў, нават, паспрабуе збегчы з Савецкага Саюза, каб зберагчы права на асабістае шчасце?

Загаловак у газеце: Шматсерыйныя лёсы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».