Вы тут

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый пра выбары


Канцэрты, мабільныя праграмы і тысячы акрэдытаваных назіральнікаў. Мы запыталі ў прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, якім чынам яны бяруць удзел у выбарчай кампаніі?


Эліна Брага, другі сакратар ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»:

— На перыяд выбарчай кампаніі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі паставіў перад сабой некалькі задач. Па-першае, стартавалі мерапрыемствы па павышэнні электаральнай актыўнасці маладых людзей. Па ўсёй краіне ідзе акцыя «Моладзь вырашае!». У пунктах пікетаў стаяць скрыні, дзе выбаршчыкі могуць пакінуць свае наказы, прапановы будучаму дэпутату пэўнай акругі. Нашы сябры акумулююць гэтыя звароты. Пасля пажаданні выбаршчыкаў будуць перададзены новым дэпутатам. Таксама мы распаўсюджваем улёткі, публікуем інфармацыю пра выбары, вытрымкі з Выбарчага кодэкса. БДУІР і Мінская гарадская арганізацыя БРСМ распрацавалі для сталіцы мабільную праграму «Галасую!». З яе дапамогай можна атрымаць інфармацыю аб кандыдатах, даведацца, дзе размешчаны пэўны ўчастак для галасавання. Магу сказаць, што наша моладзь актыўна ўключана ў выбарчую кампанію. БРСМ прыкладае намаганні, каб малады чалавек прыйшоў на ўчастак і зрабіў свой асэнсаваны выбар.

Яшчэ адна наша задача, каб моладзь праявіла сябе ў якасці членаў участковых камісій і назіральнікаў. Сёння БРСМ займае адно з вядучых месцаў сярод грамадскіх аб'яднанняў па актыўнасці маніторынгу выбараў. Таксама мы займаемся і навучаннем будучых назіральнікаў. Каб якасна працаваць, яны павінны ведаць Выбарчы кодэкс і свае абавязкі.

Акрамя таго, у выбарчай кампаніі задзейнічаны валанцёрскі рух. Добраахвотнікі дапамогуць і ў час датэрміновага галасавання, і ў дзень выбараў маламабільным грамадзянам, людзям пажылога ўзросту, маладым мамам з каляскамі. Гэта вельмі важная місія. Усе беларусы павінны мець магчымасць зрабіць свой выбар.

Аляксандр Шацько, намеснік старшыні Рэспубліканскага савета РГА «Белая Русь»:

— Я лічу, што выбарчая кампанія праходзіць вельмі плённа. Актыўныя сілы — гэта прафесійныя саюзы, «Белая Русь», БРСМ і іншыя грамадскія аб'яднанні. Старанна праводзіцца работа з сацыяльнымі сеткамі, рознымі сайтамі. Радуе і якасць агітацыйных матэрыялаў. Наладжаная работа ідзе на пунктах пікетаў. Спрыяюць засяроджванню ўвагі выбаршчыкаў і канцэртныя праграмы. Сапраўдны фестываль пікетаў адбыўся каля Камароўскага рынку. Ён быў ініцыяваны ў тым ліку і нашай арганізацыяй.

У выбарчай кампаніі ўдзельнічаюць вельмі дастойныя кандыдаты. Дарэчы, тэндэнцыяй гэтага года стала тое, што мы актывізавалі стасункі кандыдатаў з грамадскімі аб'яднаннямі. Калі раней многія ішлі на выбары як самавылучэнцы, то цяпер яны прадстаўляюць пэўнае аб'яднанне. Напрыклад, сярод кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў больш за 9000 членаў арганізацыі «Белая Русь».

Максім Місько, старшыня праўлення ГА «Беларускі фонд міру»:

— На сёння каля трох тысяч членаў Беларускага фонду міру ўключаны ў выбарчыя камісіі рознага ўзроўню — участковыя, акруговыя, тэрытарыяльныя. Прыкладна 1400 чалавек зарэгістраваны назіральнікамі. Лічу, што гэта паказчык актыўнага ўдзелу грамадскага аб'яднання ў выбарчай кампаніі. Акрамя таго, больш за 70 чалавек, членаў нашай арганізацыі, з'яўляюцца кандыдатамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў па ўсёй краіне. У Мінску ад Фонду міру прадстаўлены тры кандыдаты. Яны балатуюцца ў Заводскім, Цэнтральным і Фрунзенскім раёнах. Мы на ўсіх узроўнях удзельнічаем у выбарчай кампаніі. Увогуле, выбары — гэта важны працэс дэмакратычнага грамадства, які з'яўляецца неад'емнай часткай яго жыцця.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».