Вы тут

У Лёзна паспяхова ідзе праект «Адзін у адзін»


Першыя выпрабаванні правялі пазалетась, і з кожным годам праект становіцца ўсё больш цікавым. На прадстаўленне не сорамна запрасіць нават вядомых артыстаў, каб яны ўбачылі сваіх двайнікоў. Зусім, як можа паказацца скептыкам, не местачковы праект, а цікавае шоу адбылося днямі. Там пабываў і наш карэспандэнт.


Усе білеты коштам 4 рублі на прадстаўленне ў раённы Дом культуры былі прададзеныя за пару дзён, што пацвярджае папулярнасць шоу ў раёне. Канчыта Вурст, Маргарыта Церахава, Алена Ваенга, Людміла Гурчанка — гэтых і многіх іншых зорак можна было ўбачыць на сцэне. Самадзейныя артысты працуюць у розных арганізацыях, на прадпрыемствах. Раней большасць з іх ніколі не выходзіла на сцэну, але яны вельмі пастараліся ўвайсці ў вобразы. Ды так, што многіх нават тутэйшыя не адразу пазнавалі.

Напрыклад, настаўнік фізкультуры стаў... Аленай Ваенгай. А грузчык хлебнай базы з жонкай цудоўна прадставілі вобразы готаў з серыяла «Сваты». Пара, дарэчы, ад усіх членаў журы атрымала найвышэйшы бал — «пяцёрку».

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Лёзненскі раён

Загаловак у газеце: А фізрук стаў... Ваенгай!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.