Вы тут

На выхадныя прыгрэе да плюс трох градусаў


Але ў аўторак ізноў маразы да мінус 14.

Шырокі антыцыклон вызначае надвор'е ў Беларусі. Але ён павольна адыходзіць на ўсход, і ў гэтыя выхадныя атмасферныя франты прынясуць больш цёплае паветра з боку Заходняй Еўропы. Таму маразы аслабеюць, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдзе невялікі снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра складзе ад 4 марозу да 2 цяпла. У суботу і нядзелю надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і больш цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з тэрыторыі Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовы снег і мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да мінус 7 градусаў, удзень будзе ад 3 марозу да 3 цяпла.

Згодна з папярэднімі прагнозамі айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і вільготная халодная паветраная маса, якая паступае з поўначы Еўропы. Ізноў пахаладае. У панядзелак у асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 5—11 марозу, удзень — ад нуля да мінус 6 градусаў. У аўторак у асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 да мінус 11 градусаў, па поўначы пры праясненнях паветра астудзіцца да 14 марозу, тэмпература удзень будзе мінус 2—8 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.