Вы тут

Аўтобусы і тралейбусы будуць перамяшчацца хутчэй


Праблема грамадскага транспарту вельмі актуальная для любога мегаполіса. Вось і жыхарам Мінска часцяком прыходзіцца сутыкацца з такімі непрыемнасцямі, як заторы на дарогах і немагчымасць своечасова (асабліва раніцай ці ўвечары) даехаць да таго ці іншага месца. Але ў хуткім часе мінчане, магчыма, змогуць забыць пра цяжкасці перамяшчэння на грамадскім транспарце.


Сёлета ў Мінску плануецца абсталяваць 80 кіламетраў палос для перамяшчэння выключна грамадскага транспарту. Па спецыяльных выдзеленых палосах аўтобусы і тралейбусы будуць перамяшчацца хутчэй за асноўны транспартны паток.

На думку Валерыя Шкуратава, дырэктара ДУ «Сталічны транспарт і сувязь», гэта дазволіць не толькі павялічыць хуткасць руху аўтобусаў і тралейбусаў, перш за ўсё — у час пік, але і павысіць у цэлым прывабнасць грамадскага транспарту для гараджан.

— Удасканаленне работы пасажырскага транспарту забяспечыць рытмічнасць і надзейнасць перавозак жыхароў і гасцей горада. Цяпер рух у агульным патоку прыводзіць да парушэння хуткасных рэжымаў і, як вынік, выклікае адхіленне ў раскладзе да 40 хвілін. Напрыклад, фактычная хуткасць па будных днях у час пік на ўчастку ад прыпыначнага пункта «Чыгладзэ» да прыпыначнага пункта «Альшэўскага» складае каля 8 км/г (прыкладна на 51 % ніжэй эксплуатацыйнай хуткасці на іншых маршрутах), ад аўтавакзала «Цэнтральны» да плошчы Мяснікова — 10 км /г, — дадаў ён.

Рэалізаваць згаданы праект плануецца ў два этапы, пачынаючы з гэтага года. Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац ужо даў адпаведнае даручэнне.

— Калі такім чынам транспартныя арганізацыі эканомяць значныя сродкі, трэба выканаць гэту справу як мага хутчэй, — заявіў ён.

У нашай краіне ўпершыню такую практыку пачалі выкарыстоўваць ў Гомелі. Але варта адзначыць, што ў Мінску таксама ўжо існуюць такія палосы для аўтобусаў і тралейбусаў на вуліцах Ташкенцкай, Маякоўскага, Старынаўскай, Куйбышава і праспектах Дзяржынскага, Пераможцаў і Незалежнасці. Іх даўжыня — 27 кіламетраў. Хуткасць руху ў сярэднім каля 18 км у гадзіну.

Абсталяваныя палосы для гарадскога транспарту будуць абазначаны дарожнымі знакамі і адпаведнай разметкай.

Анастасія ГРУК

Загаловак у газеце: Свабодны рух для аўтобусаў і тралейбусаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.