Вы тут

Масленічныя гулянні разгорнуцца ў Гомелі на васьмі пляцоўках


Масленічныя гулянні ў Гомелі пройдуць 18 лютага на васьмі пляцоўках ва ўсіх раёнах абласнога цэнтра, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.


Фота: ivona.bigmir.net

Акрамя традыцыйных мерапрыемстваў, якія ўключаюць дэгустацыі, віктарыны, розыгрышы, народныя гульні і забавы, арганізатары падрыхтавалі новыя конкурсы і шоу, якія прыйдуцца па душы ўсім гасцям свята.

Так, на пляцоўцы каля Лядовага палаца можна будзе прадэгуставаць бліны падчас "Блінфэста", паглядзець прадстаўленне лялечнага тэатра "Батлейка", паўдзельнічаць у масленічныя квэсце, набыць сувеніры на кірмашы рамеснікаў.

У Савецкім раёне абласнога цэнтра каля палаца культуры "Фестывальны" разгорнецца малочна-масленічны кірмаш. Будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі для дзяцей і дарослых. Напрыклад, можна будзе паспрабаваць свае сілы ў конкурсе па кіданні і паяданні бліноў. Выхаванцы ўстаноў адукацыі раёна правядуць флэшмоб "Танец з блінамі". Масленічныя гулянні на стадыёне "Лакаматыў" адкрые канцэртна-забаўляльная праграма творчых калектываў Гомельскага вагонабудаўнічага завода і філіяла "Гомельскія электрычныя сеткі" РУП "Гомельэнерга". У спартыўнай зале стадыёна пройдуць спаборніцтвы па міні-футболе.

У Чыгуначным раёне Гомеля будуць працаваць адразу чатыры пляцоўкі: у мікрараёне Касцюкоўка, каля Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па праспекце Касманаўтаў, каля Цэнтра інклюзіўнай культуры і палаца культуры "Гомсельмаш". Жыхароў Навабеліцкага раёна запрашаюць на свята, якое пройдзе ў зоне адпачынку Пруды. Для гасцей будуць арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы і забавы. Скончацца святочныя гулянні традыцыйным спальваннем пудзіла Зімы.

На ўсіх пляцоўках будзе арганізавана работа выязнога гандлю і кропак грамадскага харчавання.

Традыцыйна ў святочных масленічных мерапрыемствах у Гомелі прымае ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?