Вы тут

Спікер Нацыянальнай асамблеі парламента Пакістана наведае Беларусь


Спікер Нацыянальнай асамблеі парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Сардар Аяз Садзік 19-21 лютага наведае Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.


Фота: suchtv.pk

У час візіту запланаваны перагаворы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і іншымі афіцыйнымі асобамі. Прадугледжана наведванне Мінскага аўтамабільнага завода, кафедры мовы урду Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Нацыянальнай бібліятэкі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Беларускі бок разлічвае, што візіт Сардара Аяза Садзіка замацуе пазітыўную дынаміку беларуска-пакістанскіх сувязей па шырокім спектры напрамкаў.

У апошнія гады развіццё беларуска-пакістанскіх адносін набыло высокую дынаміку. За кароткі перыяд часу створана трывалая база для новага ўзроўню ўзаемадзеяння. Палітычнае супрацоўніцтва актыўна дапаўняецца і падтрымліваецца міжпарламенцкім вымярэннем. Па выніках 2017 года беларуска-пакістанскі тавараабарот дасягнуў максімальнага значэння за апошнія 8 гадоў, на 17 працэнтаў перавысіўшы паказчык 2016 года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».