Вы тут

Заяўкі на першы міжнародны фестываль ART-MINSK прымаюцца да 1 сакавіка


Заяўкі на першы міжнародны фестываль ART-MINSK, які пройдзе з 27 красавіка па 20 мая, прымаюцца да 1 сакавіка.


Фота: theperfectyou.nl

ART-MINSK прадставіць усю разнастайнасць сучаснага мастацтва. Удзельнікамі могуць стаць аўтары любога ўзросту і грамадзянства, якія працуюць у розных тэхніках: жывапіс, графіка, скульптура, фатаграфія, мэдыямастацтва.

Фестываль аб'яднае мастацкія галерэі, музеі, прасторы і прапануе праграму спецыяльных мерапрыемстваў. Будуць прадстаўлены экспанаты замежных галерэй. У ліку пляцовак, якія прымуць удзел, - Рэспубліканская мастацкая галерэя, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі, Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, крэатыўнае прастора "Ок16", мастацкая галерэя "Арт-Беларусь".

Арганізатары праекту: ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "Газпром трансгаз Беларусь", цэнтр выяўленчага і мэдыямастацтва "Новая культурная ініцыятыва" і Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА "Беларускі саюз мастакоў".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.