Вы тут

Мінск — Анкара: рэнесанс адносін


Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Турцыі Біналі Йылдырымам.


«На працягу некалькіх апошніх гадоў беларуска-турэцкія адносіны перажываюць перыяд рэнесансу, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы наладзілі вельмі добрае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы — а гэта падмурак любых адносін. У нас як ніколі добрыя палітычныя адносіны паміж дзяржавамі. Нашы ведамствы, прынамсі асноўныя, якія вызначаюць беларуска-турэцкія адносіны, знаходзяцца ў цесным кантакце і вельмі добра супрацоўнічаюць, прытым плённа».

Турцыя займае дзявятае месца па аб'ёме тавараабароту ў беларускім знешнім гандлі. Летась гэта лічба дасягнула $942,2 млн. Наша краіна экспартуе калійныя ўгнаенні, стальныя паўфабрыкаты, нафтахімію, сінтэтычныя валокны і іншае. Найбольшую ўдзельную вагу ў экспарце-імпарце паслуг займае транспарт.

На тэрыторыі Беларусі працуе каля 300 суб'ектаў гаспадарання з турэцкім капіталам. Разам з турэцкімі партнёрамі ідзе работа па стварэнні зборачных вытворчасцяў камбайнаў «Гомсельмаш», будаўнічай і спецыяльнай тэхнікі «Амкадор», а таксама па пастаўках на турэцкі рынак тэхнікі БЕЛАЗ.

Кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў выкарыстоўваць напрацаваную базу для нарошчвання адносін і падкрэсліў, што закрытых тэм у нас няма.

Біналі Йылдырым падзякаваў за гасцінную сустрэчу. Прэм'ер-міністр расказаў, што падчас перагавораў з кіраўніком урада Андрэем Кабяковым атрымалася абмеркаваць шырокае кола двухбаковых пытанняў, а таксама тыя мэты і задачы, якія былі акрэслены ў лістападзе 2016 года на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Спадар Йылдырым таксама перадаў прывітанне беларускаму лідару ад кіраўніка турэцкай дзяржавы.

***

Актуальныя пытанні супрацоўніцтва і перспектывы ўмацавання міжпарламенцкіх сувязяў абмеркавалі на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з прэм'ер-міністрам Турцыі Біналі Йылдырымам.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на развіццё ўзаемадзеяння дзвюх краін у транспартнай галіне. «Нашы міністры падпісалі пагадненне аб міжнароднай камбінаванай перавозцы тавараў, у гэтым добрая перспектыва, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні марскіх перавозак. У лістападзе мінулага года мы дамовіліся з Украінай па пытаннях падтрымкі воднага шляху па Дняпры, каб арганізаваць паўнавартасныя перавозкі рака-мора». Ёсць патэнцыял для развіцця беларуска-турэцкага супрацоўніцтва і ў сферы авіяперавозак, лічыць спікер. Перспектыўным старшыня Савета Рэспублікі назваў партнёрства Беларусі і Турцыі ў галіне стандартызацыі.

У сваю чаргу Уладзімір Андрэйчанка паведаміў, што Беларусь разглядае Турцыю як надзейнага сябра і важнага партнёра. «І нам прыемна, што адносіны паміж краінамі актыўна развіваюцца. Ваш цяперашні візіт — чарговы важны крок на шляху развіцця палітычных, гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных сувязяў паміж нашымі краінамі», — дадаў ён.

Надзея АНІСОВІЧ

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне. 

Грамадства

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Першай грунтоўнай работай айчынных картографаў па-беларуску стаў Нацыянальны атлас, выпушчаны ў 2002 годзе.

Культура

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Дзе можна асвоіць літаратурнае майстэрства? Як становяцца пісьменнікамі?

Грамадства

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

«Звязда» звярнулася па каментарыі аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 да старшынь профільных камісій абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.