Вы тут

Футбол і банкаўскія магчымасці


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў гэтыя тэмы з Сяргеем Румасам, старшынёй праўлення Банка развіцця Рэспублікі Беларусь і старшынёй асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» (АБФФ).


Кіраўнік дзяржавы папрасіў ахарактарызаваць сітуацыю ў банку: «Як удалося рэалізаваць задумы, пачынаючы ад лізінгу і заканчваючы кіраваннем сямейным капіталам? Там ужо, па-мойму, сабралася каля паўмільярда долараў. Гэта велізарная сума, і добра, што ў свой час на гэта пайшлі. Гэта грошы, якія сёння працуюць, і яны гарантавана будуць атрыманы адрасатамі: тымі дзеткамі сёння, а заўтра — дарослымі людзьмі, якія могуць траціць іх на адукацыю і іншыя рэчы». Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта добрае ўкладанне ў чалавечы капітал.

Таксама Аляксандр Лукашэнка згадаў праграму Банка развіцця «Школьны аўтобус», якая летась завяршылася. У выніку набылі 330 транспартных сродкаў для падвозу дзяцей у сельскай мясцовасці да адукацыйных устаноў. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы спытаў меркаванне Сяргея Румаса наконт сітуацыі на фінансавым рынку.

Старшыня праўлення банка пасля сустрэчы расказаў журналістам, што Прэзідэнт традыцыйна цікавіўся ходам рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў. У прыватнасці, кіраўніку дзяржавы далажылі аб ходзе будаўніцтва ўзлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Яна будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў гэтым годзе. Бетонная аснова ўжо завершана, зараз ідзе закупка абсталявання. Калі надвор'е дазволіць,  пачнецца яго мантаж. Летась Банк развіцця прафінансаваў гэты праект на $108 млн.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам кіравання прадпрыемствамі дрэваапрацоўкі. Сяргей Румас адзначыў, што ўжо сёння холдынг выйшаў на прыбытковую работу, большая частка прадпрыемстваў працуе ўстойліва і далей будзе нарошчваць паказчыкі.

Пытанні спартыўнай тэматыкі, а дакладней падрыхтоўку трэнерскіх кадраў і развіццё дзіцяча-юнацкага футбола, Прэзідэнт і старшыня футбольнай федэрацыі абмеркавалі разам з Сяргеем Бароўскім, выкладчыкам трэнерскіх курсаў АБФФ, Юрыем Курбыкам, заснавальнікам кампаніі «МК Інвест», намеснікам старшыні АБФФ, Эдуардам Малафеевым, трэнерам-кансультантам маладзёжных камандаў ФК «Дынама-Мінск», і Людасам Румбуцісам, галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе.

Аляксандр Лукашэнка спытаў, ці не сорамна ім за сённяшні стан футбола. Прэзідэнт адзначыў, што курыруе гэты від спорту кіраўнік найлепшага банка, які паспяхова рэалізаваў шмат розных праектаў. «Адзін праект, правалены ім, — гэта футбол. А вы дзе былі?» — спытаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да спартсменаў.

Футбол — гэта самы масавы і любімы від спорту, адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка расказаў, як сам у юнацтве імкнуўся гуляць. Успомніў, як зашываў мяч і клеіў камеру. Тады і «Дынама» было іншым. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, як Юрый Курбыка стаяў на варотах, як Людас Румбуціс гуляў на полі... Чаму зараз гэтага няма? Аляксандр Лукашэнка тлумачыць: «Няма трэнера — няма спорту. Арганізоўваць трэба і пытаць: колькі ты выкрышталізаваў у грамадстве вось такіх хлапчукоў у школьным узросце? Шчэрбу, гімнаста, дзе знайшлі? У дзіцячым садку». Разгледзець талент і дапамагчы яму вырасці — гэта ўжо задача трэнера. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што неабходна рэарганізаваць Беларускую федэрацыю футбола і ўзяць пад кантроль трэнераў.

Сяргей Румас расказаў супрацоўнікам СМІ, што кіраўнік дзяржавы выслухаў прапановы, якія датычацца, напрыклад, класаў падрыхтоўкі па футболе ў спартыўных школах. Старшыня АБФФ лічыць, што адзіная методыка падрыхтоўкі юных футбалістаў па ўсёй краіне прынясе вынікі.

Надзея АНІСОВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.