Вы тут

Сі Цзіньпін павіншаваў суайчыннікаў са святам Вясны


"Свята Вясны абяцае новую надзею", - адзначыў старшыня КНР.


Старшыня КНР Сі Цзіньпін ад імя Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая (ЦК КПК) і Дзяржсавета КНР павіншаваў увесь кітайскі народ са святам Вясны, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета Кітая, выступіў з прамовай на калектыўным сходзе ЦК КПК і Дзяржсавета з нагоды свята Вясны і павіншаваў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў краіны, суайчыннікаў у Спецыяльных адміністрацыйных раёнах Сянган і Аомэнь, на Тайвані, а таксама кітайцаў, якія пражываюць за мяжой. 

"Свята Вясны азначае новы пачатак і абяцае новую надзею", - адзначыў Сі Цзіньпін. Ён нагадаў, што 2018-ты з'яўляецца першым годам для ўвасаблення ў жыццё духу ХІХ з'езда КПК, а таксама ключавым годам для атрымання вырашальнай перамогі ў поўнай пабудове сярэднезаможнага грамадства і для паслядоўнай рэалізацыі 13-га нацыянальнага пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця. У 2018 годзе ў краіне таксама будзе адзначацца 40-годдзе абвяшчэння палітыкі рэформаў і адкрытасці. 

Сход вёў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян. На ім таксама прысутнічалі іншыя партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі, у тым ліку Чжан Дэцзян, Юй Чжэншэн, Чжан Гаалі, Лі Чжаньшу, Ван Ян, Ван Хунін, Чжаа Лэцзы і Хань Чжэн.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.