Вы тут

«Краіна мая»


Пімен Панчанка (1917—1995) — народны паэт Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы, дзяржаўных прэмій БССР і СССР, аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў.

Песня «Краіна мая» публікуецца невыпадкова падчас традыцыйных святкаванняў Дня абаронцаў Айчыны. Верш быў напісаны Піменам Панчанкам у далёкім франтавым 1942 годзе. У той час, калі вакол лютавалі смерць, гора і было яшчэ далёка да канца вайны. Але ён шчыра верыў у перамогу, сумаваў па радзіме і марыў пра вяртанне дадому.

Песня «Краіна мая» была напісана мною да 70-годдзя з Дня вялікай Перамогі. Сёння яна прысвячаецца ўсім ветэранам вайны і тым, хто служыў і служыць у армейскіх і флоцкіх радах.

Куплет 1:

Ўспамінаецца мне усё да драбніц,

Што звязана навек з родным краем, —

Як жыта шуміць, як агонь зарніц

На дне азёр дагарае.

Прыпеў:

Краіна мая, радасць мая,

Песня мая маладая!

Па нівах тваіх, па тваіх гаях

Сынава сэрца рыдае.

Ты прыходзіш ка мне, як сон.

Хмараю праплываеш,

Птушкай садзішся на ціхі клён,

Звонкім дажджом ападаеш.

Куплет 2:

І няма нічога ярчэй на зямлі

За сонца на родным небе,

Не было нічога смачней для мяне

Матчынага хлеба.

Куплет 3:

Ні славы, ні скарбаў я не хачу,

Мне б дадому прыйсці непрыкметна,

Зямлю сваю пад нагамі адчуць,

Надыхацца родным паветрам.

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ, аўтар песень на вершы славянскіх паэтаў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.