Вы тут

5 фактаў пра фрыстайлістку Ганну Гуськову


Сёння ў Беларусі з'явілася першае золата Алімпіяды 2018. Яго заваявала 25-гадовая фрыстайлістка Ганна Гуськова. Расказваем цікавыя факты пра яе.


Фота: БЕЛТА

Фрыстайлам Ганна Гуськова пачала займацца з сямі гадоў. Такі экстрэмальны від спорту выбралі для яе бацькі. Лыжная акрабатыка настолькі захапіла дзяўчынку, што мары стаць фатографам ці журналістам адышлі на другі план.

Фота: vk.com

На Кубку Еўропы Гуськова дэбютавала ў 15 гадоў, на Кубку свету - у 17. Першы сур'ёзны поспех у кар'еры адбыўся ў 2012 годзе - "серабро" на юніёрскім чэмпіянаце свету.

Фота: vk.com

Амаль увесь мінулы сезон Ганна прапусціла з-за траўмы. На трэніроўцы дзяўчына няўдала прызямлілася і пашкодзіла меніск - прыйшлося класціся на аперацыю. Гэта быў не першы раз, калі праблемы са здароўем перашкаджалі фрыстайлістцы: некалькі гадоў таму яна лягла пад нож з-за разрыву пярэдняй крыжападобнай звязкі калена.

Фота: REUTERS

Алімпіяда ў Сочы стала для Гуськовай дэбютнай і склаліся вельмі няўдала. З-за падзення барацьбу за ўзнагароды Ганна спыніла яшчэ на стадыі кваліфікацыі. У Пхёнчхане ад новага лідара зборнай Беларусі чакаюць медалёў не толькі на радзіме. Напрыклад, амерыканскае агенцтва навінаў The Associated Press прагназавала беларусцы "серабро".

Фота: БЕЛТА

Цяперашні сезон для Гуськовай складваўся вельмі ўдала - значна больш паспяхова, чым усе папярэднія. У Кітаі яна атрымала першую перамогу на этапах Кубка свету, а ў ЗША выйграла "серабро". У генеральнай класіфікацыі дзяўчына заняла рэкорднае для сябе другое месца, крыху саступіўшы кітаянцы Сюй Мэнтао.

by.tribuna.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.