Вы тут

Масленічны тыдзень святкуюць у многіх куточках Беларусі


Масленічны тыдзень святкуюць у многіх куточках Беларусі. Па старадаўніх традыцыях гэта не проста час, калі клічуць вясну, ядуць аладкі ды паляць пудзіла зімы.


Кожны дзень мае сваё асаблівае прызначэнне, якое вынікае з яго назвы. Панядзелак — Сустрэча, аўторак — Зайгрыш, серада — Ласунак, чацвер — Разгуляй, пятніца — Цешчын вечар, субота — Залоўчыны вячоркі і Даравальная нядзеля. Гарачыя бліны, разнастайныя вырабы мясцовых майстроў, энергічныя танцы ды заўзятыя песні напоўнілі гэтымі днямі і Ашмянскі край.

Для гасцей свята арганізатары мерапрыемства — супрацоўнікі раённага цэнтра культуры — арганізавалі ў горадзе тэматычны спектакль. У святочнай пастаноўцы не забыліся нікога. Быў тут і Ярыла — бог сонца, і Дара — багіня прыроды, маладосці і вясны, і Мяцеліца. Пад канец гулянняў ашмянцы па традыцыі спалілі пудзіла Масленіцы.

А ў аграгарадку Гальшаны арганізавалі кулачныя бойкі, хуткаснае паяданне бліноў і катанне з ледзяных горак. Казачныя персанажы Зіма, Вясна, Масленіца, Снежань, Студзень і Люты весялілі гасцей, частавалі блінамі ды вадзілі карагоды. Пудзіла Масленіцы тут прыбіралі ўсе разам, пасля чаго спалілі яго, каб «хутчэй зіма ўцякла і ўсё халоднае і злое забрала, а вясна, прыйшоўшы, усё добрае ды цёплае пакінула».

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: «Каб хутчэй зіма ўцякла...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».