Вы тут

Як прайшоў фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне»


Увечары 16 лютага ў прамым эфіры адбыўся фінал беларускага нацыянальнага адбору на міжнародны конкурс песні “Еўрабачанне”, што пройдзе сёлета ў маі ў сталіцы Партугаліі. Гала-канцэрт трансліравалі тэлеканалы “Беларусь 1” і “Беларусь 24”, а ў сеціве – сайт Белтэлерадыёкампаніі.


Alekseev

 

За сімпатыі гледачоў і прафесійнага журы, у склад якога ўвайшлі музычныя крытыкі, прадстаўнікі розных тэлеканалаў, кампазітары і прадзюсары, спаборнічалі 10 удзельнікаў: гурты Adаgio, Shuma і “Радыёхваля”, спявачкі Гюнеш, Lexy Weaver (Аляксандра Ткач), Анастасія Малашкевіч і Napoli (Вольга Шыманская), Кірыл Гуд, ALEN HIT (Алег Шчуцкі), а таксама ўкраінскі артыст Alеkseev.

Сенсацыі не адбылося: упершыню за ўсю гісторыю нацыянальнага адбору і ў гледачоў, і ў прафесійнага журы найвышэйшы бал атрымаў замежны “легіянер” – 24-гадовы ўкраінскі спявак Alekseev (Мікіта Аляксееў) з песняй “Forever”. Менавіта яму ў выніку дасталося сімвалічнае еўравізійнае “сэрца” і права прадставіць нашу краіну на міжнародным конкурсе.

"У пастаноўцы ALEKSEEV упершыню ў свеце была выкарыстаная наваствораная тэхналогія гнуткага экрану. Прываблівае таксама выключны нанаметад візуалізацыі - светлавая інсталяцыя на экранах і касцюме-дысплеі выканаўцы", - расказваюць арганізатары выступлення ўкраінскага спевака.

Аўтарства ідэі нумара ALEKSEEV належыць прадзюсару артыста, рэжысёру Алегу Баднарчуку, вядомаму сваімі наватарскімі высокатэхналагічнымі пастаноўкамі на розных шоу і праектах.

Раней спявак прадставіў кліп на песню.

Другое месца па суме балаў, атрыманых ад журы і гледачоў, падзялілі Гюнеш і электронны фолк-гурт Shuma, трэцяе – Napoli і Кірыл Гуд. Менш за ўсіх галасоў атрымаў гурт Adagio.

Як галасавалі гледачы?

5184 галасы атрымаў ад сваіх прыхільнікаў Alekseev, 3042 – гурт Shuma, 1359 – Кірыл Гуд, 1236 – Napoli і 1041 – Гюнеш. Другая палова фіналістаў паказала больш сціплыя вынікі: Анастасія Малашкевіч – 804, ALEN HIT – 718, Lexy Weaver – 669, гурт “Радыёхваля” – 599, а гурт Adаgio – 581 голас.

Alekseev

А суддзі хто?

У журы пад старшынствам дырэктара радыёстанцыі “Радыус FM” Алены Трашчынскай увайшлі прадзюсар Андрэй Каліна, кампазітар і выкладчык Ігар Мельнікаў, лідар гурта “Atlantica” Alex David, журналісты Сяргей Маліноўскі і Аляксандр Чарнуха, кіраўнік тэлеканала “Белмуз-ТБ” Аляксандр Капёнкін і каардынатар праектаў Белтэлерадыёкампаніі і Еўрапейскага вяшчальнага саюза Вольга Саламаха.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота прадстаўлены PR-службай выканаўца Alekseev

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.