Вы тут

Падрыхтавана да друку чарговая кніга «Светлыя знакі: Паэты Кітая»


Гэтым разам новы зборнік пабачыць свет у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Раней серыя выходзіла ў Выдавецкім доме "Звязда". Адзінаццатая па ліку кніга ў знакавым для развіцця беларуска-кітайскіх адносін творчым праекце з’яўляецца калектыўным зборнікам. Але ўсе пераклады належаць аднаму творцу – народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.


Чытаю ў прадмове Уладыслава Завальнюка і Алы Сакалоўскай да ранейшай кнігі перакладаў Рыгора Барадуліна "Гуканне паэзіі Усходу": "Кнігі – як птушкі. Аперыўшыся, яны пакідаюць гняздо майстра і ляцяць у свет…" Рыгор Барадулін прадстаў у тым "Гуканні…" як паэт, які пераказвае паэтычную класіку Кітая, В’етнама, Карэі, Японіі.

Сённяшняя сустрэча чытача з новай кнігай серыі "Светлыя знакі: паэты Кітая" (адзінаццатай па ліку) – знаёмства з перакладамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна з кітайскай паэзіі розных часін. Ван Вэй, Лі Бо, Бо Цзюй-і, Ду Фу, Ду Му, Су Дун-По (Су-Шы), Сінь Ці-цзі, Лю Да-бай, Лян Цзун-дай, Кан Бай-цын. Дзесяць паэтаў, дзесяць яркіх творцаў, кожны з якіх і праз стагоддзі нясе ў Сусвет святло Кітая, кітайскай культуры.

Рыгор Барадулін мог бы зрабіць і іншы выбар. Але ўгледзеўся менавіта ў згаданых паэтаў Паднябеснай. Паэты Усходу, іх творчасць, як і ўвогуле іх лёсы – гэта агульная цікавасць нашага беларускага майстра. Народны паэт Беларусі спрабуе зазірнуць у святло за даляглядамі, імкнецца праз розныя Млечныя шляхі, праз Зоркі рознага гарэння данесці да беларускай прасторы перакананні, выпеставаныя ў чужой нацыянальнай культуры, чужой нацыянальнай літаратуры. Ці атрымалася?.. Каб даць паўнавартасны адказ – трэба, канешне ж, ведаць ўсю бязммежную прастору кітайскай нацыянальнай паэзіі, масштаб успрыняцця творчасці таго ці іншага майстра народам, рознымі пакаленнямі народа Кітая.

…У 1977 годзе Рыгор Іванавіч наведаў Алма-Ату. Тады ў Казахстане паэты з розных рэспублік Савецкага Саюза абмяркоўвалі пытанні мастацкага перакладу, пытанні развіцця нацыянальных паэзій. З дзённіка Рыгора Барадуліна – ад 22 сакавіка 1977 года: "Паэт спачатку цягне нацыю, а пасля нацыя (зорная памяць) – Пушкін…" І далейшы запіс – прамоўленыя ў Алма-Аце словы Яўгенія Еўтушэнкі: "Нацыянальныя традыцыі – вецер вечнасці. Народнасць не можа быць рэакцыйнай. І калыбельныя, і песні барацьбы на розных мовах, але дух… Веліч нацыі вызначаецца веліччу яе культуры… Рознасць нацыянальных традыцый патрэбная…"

Да кітайцаў ў дваццатым стагоддзі цягнууліся многія беларускія паэты. Уладзімір Дубоўка, Максім Танк, Сяргей Дзяргай, Мікола Аўрамчык, Анэля Тулупава, Вольга Іпатава, Яўгенія Янішчыц, Ніна Загорская, Валянціна Коўтун… Не меней шчыльны атрад ўважлівых перакладчыкаў кітайскай паэзіі ў стагоддзі XXI-м… Алесь Бадак, Алена Раманоўская, Дар’я Нечыпарук, Юлія Алейчанка, Таццяна Сівец, Навум Гальпяровіч, Леанід Дранько-Майсюк… І перакладчыцкая зорка народнага паэта Рыгора Барадуліна ў гэтым атрадзе ці не самая яркая. Чытайце паэтаў Кітая ў яго, вялікага майстра беларускага вершаскладання, пераўвасаблпеннях. Упэўнены, што на ўсё сваё сэрца, на ўсю сваю душу вы адчуеце асалоду сустрэчы з далёкім і блізкім светам кітайскай паэзіі.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.