Вы тут

Прэзідэнт паўдзельнічаў у выбарах і адказаў на пытанні журналістаў


За каго аддаць свой голас, якога кандыдата лепей абраць у дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў? Парада ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі: лепш за таго, каго вы бачыце ў дзеянні. Па словах кіраўніка дзяржавы, ён прагаласаваў за “дзеючага чалавека, які працуе і прыносіць карысць нашай дзяржаве”. “Гэта галоўны матыў для мяне як Прэзідэнта, і іншага матыву, напэўна, быць не можа”, - заявіў беларускі лідар на выбарчым участку. 


Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка апусціў выбарчы бюлетэнь у спецыяльную урну, ён адказаў на пытанні журналістаў. Адно з іх тычылася падзеі на Алімпіядзе ў Пхёнчхане, якая яшчэ ўчора ўзрушыла нашу грамадскасць - судзейства ў адносінах да беларускага фрыстайліста Антона Кушніра. Прэзідэнт лічыць, што такім чынам  “выкінулі галоўнага канкурэнта з фіналу”. Так, сярод суддзяў былі прадстаўнікі Расіі, Кітая, Швейцарыі. “Усе яны працягнулі ў фінал сваіх спартсменаў. Яны Антона Кушніра паспрабавалі выкінуць у першай спробе кваліфікацыі, а ў другой ім проста нічога не заставалася, як зрабіць яго сёмым, таму што шэсць праходзілі. Калі б разумныя былі, то хаця б у фінал пусцілі. Але яны разумелі: пусці яго ў фінал - усім будзе труба. І зноў беларусы два золаты, як і на мінулай Алімпіядзе, могуць заваяваць”, - растлумачыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка, які з’яўляецца Прэзідэнтам Нацыянальнага Алімпійскага камітэта, ужо накіраваў у адрас Прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха прэтэнзіі наконт такога судзейства. Хаця айчынная федэрацыя спрабавала падаць пратэст, перагаварыць з міжнароднай федэрацыяй у Пхёнчхане, але адказ “зразумела які быў”. “Мне давялося ўначы падняць па трывозе МЗС, задзейнічаць пасольства ў Рэспубліцы Карэя, накіраваць неадкладна ўрадавую тэлеграму ў адрас Баха. Выказаў яму ўсё, як я думаю, у мяккай форме”, - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прадстаўнік расійскага тэлебачання пацікавіўся ў Прэзідэнта нашай краіны аб тым, як кіраўнік дзяржавы ставіцца да прапаноў перанесці перамоўную пляцоўку па ўрэгуляванні канфлікту на Украіне з  Беларусі ў Казахстан. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што мы ўжо значную ролю ў гэтым адыгралі і, хутчэй, выконваем дадзенае калісьці слова прадастаўляць неабходную пляцоўку. Інтарэс наш тут толькі ў адным – каб спынілася кровапраліцце, жах, падчас якога брат ідзе на брата і забівае яго. Тым больш, Беларусь вельмі адчувае ўзрухі ў суседняй краіне: толькі афіцыйна да нас за час канфлікту прыбылі больш за 160 тысяч украінскіх бежанцаў, для якіх, як і для беларусаў, працуе бясплатная адукацыя і медыцына. Усё гэта дадатковыя выдаткі. Тым больш, разам з патокам людзей у краіну “хлынула” зброя, што запатрабавала зараз значнага ўмацавання мяжы.

Па словах Прэзідэнта, у першы год канфлікту наша краіна накіравала прапановы, як яго можна ўрэгуляваць. Аднак чыноўнікі з Бруселя ў той час іх не прынялі. “І я цяпер лічу, што многія еўрапейцы зацікаўлены ў гэтым канфлікце, як бы яны сябе ні прадстаўлялі міратворцамі. Калі б прынялі - быў бы варыянт”, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што беларускія міратворцы гатовы стаць паміж канфліктуючымі бакамі пры ўмове адпаведнай дамоўленасці паміж прэзідэнтамі Украіны і Расіі - Пятром Парашэнкам і Уладзімірам Пуціным.

Вераніка ПУСТАВІТ

БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.