Вы тут

Фрыстайліст Станіслаў Гладчанка застаўся без алімпійскага медаля


Беларускі фрыстайліст Станіслаў Гладчанка застаўся без медаля алімпійскіх спаборніцтваў у лыжнай акрабатыцы.


У фінальнай спробе беларус пайшоў ва-банк, вырашыўшы выканаць самы складаны скачок сярод усіх суіскальнікаў узнагарод з каэфіцыентам 4,900. Першую фазу свайго палёту Станіслаў выканаў выдатна, а вось прызямленне пасля масы піруэтаў не ўдалося, і ў выніку адзнака апынулася невысокай - 92,61 бала. Гэта дазволіла Станіславу заняць толькі 6-е месца.

Алімпійскім чэмпіёнам стаў украінскі спартсмен Аляксандр Абраменка (128,51 бала), срэбра заваяваў кітайскі фрыстайліст Цзя Цзунян (128,05), бронза ў расіяніна Іллі Бурава (122,17).

Такім чынам, на Гульнях у Пхёнчхане у беларускіх фрыстайлістаў адна, але затое вышэйшая ўзнагарода, якую заваявала Ганна Гуськова.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.