Вы тут

Удзел у выбарчай гонцы можа стаць для моладзі добрай практыкай


Удзел у выбарчай гонцы можа стаць для маладога пакалення добрай практыкай. Такое меркаванне выказала журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.


Фота: БЕЛТА

Лідзія Ярмошына пагадзілася з тым, што 18-гадовы чалавек наўрад ці зможа скласці канкурэнцыю дырэктару буйнога прадпрыемства. "Канкураваць, вядома, цяжка. І канкурэнцыя, хутчэй за ўсё, не атрымоўваецца наогул. Па вялікім рахунку для маладых людзей гэта (удзел у выбарчай гонцы. - Заўвага. БЕЛТА) - такія майстар-класы, яны вучацца палітыцы, гэта вельмі добра. Напрыклад, калі гэта студэнты БДУ, для іх гэта практыка. Студэнт юрфака будзе ведаць, як знутры ўсё адбываецца", - сказала старшыня ЦВК.

Да таго ж, па яе словах, справа не толькі ў канкурэнцыі. Што 18-гадовы студэнт зможа даць выбаршчыку-бабулі, якая да яго прыйдзе і папросіць пахадайнічаць наконт пенсіі, задалася рытарычным пытаннем Лідзія Ярмошына.

У цэлым цікавасць выбаршчыкаў да выбараў ёсць, адзначыла старшыня ЦВК. Многія выбаршчыкі звяртаюцца з просьбай, каб было арганізавана галасаванне дома.

Кампанія праходзіць арганізавана і спакойна, дадала яна. Ёсць асобныя спробы стварыць скандал, але ў цэлым выбарчая кампанія ідзе ў штатным рэжыме.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.