Вы тут

БРСМ дае старт рэспубліканскай акцыі “Да абароны Айчыны гатовы!”


20 лютага ваенна-патрыятычным праектам “Адзін дзень у войску” БРСМ дасць старт рэспубліканскай акцыі “Да абароны Айчыны гатовы!", якая прысвечана Дню абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


Прайсці курс маладога байца, адаптавацца да армейскіх будняў і адчуць сябе сапраўднымі салдатамі — такую ​​магчымасць прадаставяць 45 удзельнікам маладзёжных атрадаў аховы правапарадку БРСМ (МААП) з усіх рэгіёнаў краіны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Міністэрства абароны.

На базе 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Міністэрства абароны новаспечаных салдат чакае насычаная вайсковая праграма: ранішняя фізічная зарадка, правільны парадак запраўкі ложкаў, практычныя трэніроўкі ў надзяванні агульнавайсковага ахоўнага камплекта, навучанне на трэнажоры ваджэння Т-72, БМП-2, а таксама заняткі на танкадроме, спаборніцтвы па зборцы-разборцы аўтамата, вячэрняя праверка, адбой, пад’ём і многае іншае.

“Адзін дзень у войску” для байцоў МААП пройдзе ў сапраўдным ваенным абмундзіраванні.

Рэспубліканская акцыя БРСМ і БРПА “Да абароны Айчыны гатовы!”, якая з 2010 года штогод праходзіць з 20 па 25 лютага, уключае комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на папулярызацыю армейскай службы. У гэтыя дні па ўсёй краіне на базе навучальных устаноў, воінскіх падраздзяленняў праходзяць спаборніцтвы па дапрызыўнай падрыхтоўцы, сустрэчы моладзі з камандаваннем часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл, МУС, органаў пагранічнай службы, МНС.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».