Вы тут

Тыдзень роднай мовы адзначаць у Белдзяржуніверсітэце


Пляцоўкай для ўсіх акцый стане філалагічны факультэт ВНУ (вуліца Карла Маркса, 31). Мерапрыемствы стартуюць 21 лютага з творчай  сустрэчы з пісьменнікам, паэтам, публіцыстам, крытыкам, дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесем Бадаком. Пачатак у 12.45.


Таксама ў гэты дзень для студэнтаў і гасцей філалагічнага факультэта падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя “У роднай мове — цэлы свет ...” У праграму ўключана выступленне  фальклорнага калектыву “Мілавіца” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь”. Таксама свае творчыя нумары прадставяць студэнты і стажоры БДУ. Іх выступленне адбудзецца на ўсіх мовах, якія прафесійна вывучаюцца на філалагічным факультэце. У якасці гасцей запрошаны курсанты ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Мерапрыемствы працягнуцца 22 лютага акцыяй “Дзень беларускага перакладу”. Прысвечана яна выданню ў перакладзе на беларускую мову тэкстаў Новага Запавету і Псалтыра. Пра ўнікальнасць гэтай фундаментальнай працы і працэс перакладу раскажуць прафесар БДУ Мікалай Прыгодзіч і супрацоўнік групы навукоўцаў-філолагаў пры Мінскім касцёле святых Сымона і Алены па перакладзе рэлігійнай літаратуры на сучасную беларускую літаратурную мову Валянціна Раманцэвіч. Пачатак у 11.15.

 У пятніцу, 23 лютага, адбудзецца пазнавальна-забаўляльная гульня "Філалогія і Я", у якой прымуць удзел першакурснікі спецыяльнасцяў “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія” і “Славянская філалогія”. Студэнтаў чакаюць “Рэкламны”, “Прывітальны”, “Паэтычны”, “Эўрыстычны”, “Крэатыўны”, ”Фразеалагічны”, “Літаратурны”, “Песенны”, “Музычны” конкурсы. Пачатак у 12.45 (аўд. 304).

Тэматычным днём стане 26 лютага. Пройдзе ён у фармаце лінгвістычнай гасцёўні "Беларуска-кітайскі дыялог”. Адбудзецца прэзентацыя дзейнасці гуртка “Дыялог”, удзельнікі якога (студэнты спецыяльнасці “ўсходняя філалогія”) перакладаюць на беларускую мову паэзію кітайскіх класікаў. У гэты дзень таксама пройдзе сустрэча будучых філолагаў з беларускім паэтам Міколам Мятліцкім. Ён прэзентуе зборнік сучаснай кітайскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову “Пялёсткі хрызантэмы і лотаса”. Працягне кітайскую тэму майстар-клас “Этыкет па-кітайску”, які правядзе выкладчык кафедры кітайскай філалогіі Фу Сю Еінь. Пачатак у 12.45.

Завершыцца  тыдзень  27 лютага пасяджэннем лінгвістычна-мастацка-дыскусійнай гасцінай “Яны змаглі, а ТЫ зможаш?”. Гаворка пойдзе пра папулярызацыю беларускай мовы сярод моладзі. Сваім вопытам у вырашэнні гэтага пытання падзеліцца з аўдыторыяй сузаснавальнік камунікацыйнай кампаніі GBS Дзмітрый Гмыза.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».