Вы тут

Рыбны кірмаш разгорнецца 24-25 лютага ў Партызанскім раёне сталіцы


Спецыялізаваны рыбны кірмаш разгорнецца 24-25 лютага ў Партызанскім раёне Мінска, паведамілі ў ДУ "Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама".


Фота: БЕЛТА

На пляцоўцы па вул. Карвата, 4 з 9.00 да 17.00 вытворцы будуць прапаноўваць сваю прадукцыю. Рыбгасы Беларусі прадставяць шырокі асартымент сажалкавай і азёрна-рачной рыбы, прадукцыю яе перапрацоўкі па зніжаных цэнах. На кірмашы можна выгадна набыць свежага карпа, таўсталобіка, амура, карася, шчупака, стронга, асятра, а таксама вэнджана-вяленую рыбную прадукцыю, замарожаныя паўфабрыкаты.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.