Вы тут

Афіша для сапраўдных мужчын


Дзе правесці Дзень абаронцаў Айчыны?


На «Лініі Сталіна»

Дзе: «Лінія Сталіна» (Мінскі р-н)

Калі: 24 лютага, 11:00

Колькі каштуе: на месцы: 17 р. — дарослыя, 7 р. — дзеці

Арганізатары падрыхтавалі для гасцей маштабныя ваенна-гістарычныя рэканструкцыі. Акрамя таго, вас чакаюць паказальныя выступленні з дэманстрацыяй сучаснай ваеннай тэхнікі і выступленне акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У дадатак да асноўнай праграмы мерапрыемства для наведвальнікаў будзе адкрыта некалькі інтэрактыўных зон: кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматыкі, зборцы і разборцы зброі. Самыя актыўныя ўдзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Для маленькіх гасцей будзе працаваць дзіцячы пакой.

Арганізатары раяць апранацца вельмі цёпла, узяць з сабой дажджавікі і абутак, які не прамакае. 


У вёсцы Загоршчына

Фота imperiya.by.

Дзе: загарадны комплекс «Шышкі» (в. Загоршчына)

Калі: 24 лютага, 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

Загарадны комплекс «Шышкі» запрашае ўсіх жадаючых сабраць сваю каманду сапраўдных мужчын, прайсці курс маладога байца і перамагчы каманду супрацоўнікаў МУС. 

Усе ўдзельнікі атрымаюць адмысловыя прызы.


У забаўляльным цэнтры KaZki

Дзе: Kazki-Dark Ride (пр-т Победителей, 120)

Калі: 24 лютага, 12:30

Колькі каштуе: бясплатна

Для маленькіх «абаронцаў» каманда Dark Ride правядзе курс маладога байца пры падтрымцы спецыяльнага падраздзялення дарожна-патрульнай службы «Страла». Дзяцей чакае бязмежная весялосць і, канешне, смачны пачастунак!

Для аматараў фатаграфій будуць створаны вясёлыя фотазоны.


На рок-байк фестывалі

Дзе: клуб «Бруге» (пр-т Партызанскі, 6а)

Калі: 24 лютага, 16:00

Колькі каштуе: 15 р.

У праграме запланавана шоу барабаншчыкаў Drum & Fest, выступленні гуртоў Cotton Buds, YAWAR, Reason Game, JOHN CONNOR, «Бан-Жвірба», «Закон Гука», «Астрал», а таксама скрыпача-віртуоза Андрэя Генсера, конкурсы і розыгрышы прызоў.


На выступленні Нацыянальнага балета Грузіі «Сухішвілі»

Фота vestikavkaza.ru.

Дзе: Палац Рэспублікі (пл. Кастрычніцкая, 1)

Калі: 25 лютага, 19:00

Колькі каштуе: ад 32 р.

Створаны ў далёкім 1945 годзе, Нацыянальны балет Грузіі «Сухішвілі» даўно набыў сусветную славу і любоў публікі. Іх называюць «восьмым цудам свету», «ураганам на сцэне», «чараўніцтвам з Грузіі», а ўсе канцэрты праходзяць пры нязменным аншлагу ў кожным горадзе.

Сёння ансамбль складаецца з 500 танцораў і ўласнага аркестра. За час свайго існавання калектыў пабываў у больш чым 250 турнэ, аб'ездзіў 5 кантынентаў і больш за 100 краін свету. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».