Вы тут

Пра родную мову можна гаварыць праз вышыванкі і жывапіс


Аказваецца, пра родную мову можна гаварыць праз вышыванкі і жывапіс. Такі падыход да таго, каб звярнуць увагу грамадскасці да Міжнароднага дня роднай мовы, у гэтым годзе быў знойдзены супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі.


У межах святкавання гэтай важнай даты сумесна з грамадскім аб'яднаннем украінцаў «Ватра», мінскім грамадскім аб'яднаннем украінцаў «Заповіт» і таварыствам дружбы народаў «Беларусь — Украіна» «Нацыяналка» падрыхтавала прыгожы выставачны праект. Яго ідэя — паказаць багацце, прыгажосць і непаўторнасць беларускай і ўкраінскай моў, іх непарыўную сувязь з народнай творчасцю.

«Мова — душа народа» — не метафара, спрадвеку яна перадавалася праз песні і казкі, адлюстроўвала сувязь чалавека і навакольнага свету. Так і з вышыванкамі: жанчыны праз каляровыя ўзоры на белай тканіне таксама размаўлялі, дзяліліся пачуццямі. І як у кожным рэгіёне розняцца арнаменты, так і з гаворкай людзей. «Літаратурная мова, філолагі ведаюць, — мёртвая. Мова жывая ў дыялектах, дзе па-іншаму вымаўляецца нейкі гук, дзе пануюць адметныя словы. І таму ў кожнай мясцовасці яна пачынае гучаць інакш», — заўважыў намеснік дэкана па навуковай рабоце філалагічнага факультэта БДУ Павел НАВОЙЧЫК падчас адкрыцця выстаўкі «Маляўнічыя арнаменты родных моў».

А можа, сапраўды, калі мы хочам, каб часцей гучала родная мова, павінны яе падаваць новаму пакаленню праз нашу багатую, цікавую культуру, уводзіць у дзіцячы і маладзёжны асяродак разам з нацыянальнымі гульнямі і спевамі, традыцыйнымі рамёствамі і тымі ж вышыванкамі?

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Маляўнічы шлях да роднай мовы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?