Вы тут

Шмат цікавага падрыхтавалі на Міншчыне для выбаршчыкаў


Жыхары Мінскай вобласці зрабілі свой выбар: нехта падчас датэрміновага галасавання, а нехта непасрэдна ў дзень выбараў. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў Дзяржынскім і Мінскім раёнах і пацікавіліся, з якім настроем людзі ішлі галасаваць.


На Петкавіцкі выбарчы ўчастак № 20, што ў Дзяржынскім раёне, першы прыйшоў Валерый Пачкоўскі. Валерый Вячаслававіч працуе млынаром у адкрытым акцыянерным таварыстве «Крутагор'е-Петкавічы».

— Па дарозе на работу вырашыў прагаласаваць, каб потым не зрывацца дачасна, — кажа ён. — У мяне двое дзяцей, старэйшы сын, якому споўнілася васямнаццаць гадоў, галасаваў упершыню, датэрмінова.

Валерый Пачкоўскі ніколі не прапускае выбараў дэпутатаў розных узроўняў, а таму і пажадаў землякам, каб яны актыўна праяўлялі сваю грамадзянскую пазіцыю.

— У нас датэрмінова прагаласавалі 424 чалавекі, гэта амаль 40 працэнтаў ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, — канстатавала старшыня камісіі Валянціна Рабіноўская. — Участак вялікі — 1073 выбаршчыкі, якія пражываюць у дастаткова аддаленых 10 населеных пунктах. Калі ўручалі запрашэнне, многія, асабліва пажылыя людзі, выказалі пажаданне прагаласаваць дома.

Як, напрыклад, жыхарка Фаніпаля Ніна Церабава. Ніне Канстанцінаўне 96 гадоў. І, вядома, члены камісіі адгукнуліся на яе просьбу.

— Раней я сама з задавальненнем хадзіла на выбары. Гэта заўсёды было для мяне свята — сустрэчы з людзьмі, знаёмымі, якіх даўно не бачыла. А цяпер не стае сіл, каб самой дабрацца да ўчастка. Дзякуй, што пайшлі мне насустрач, — расчулілася жанчына.

На маё пытанне, што б яна хацела ад свайго абранніка, Ніна Канстанцінаўна адказала: «Ён лепш за мяне ведае, што зрабіць для Фаніпаля і дабрабыту яго жыхароў. А мне ўсяго хапае, акрамя здароўя, пенсія добрая.

Жанчына жыве з былой нявесткай у адной кватэры. «Жывём нармальна, дружна», — адзначыла Вольга Церабава. — Я не перастаю здзіўляцца энергіі сваёй свекрыві, яе адказнасці ў стаўленні да грамадскай справы.

У Сеніцкім Цэнтры культуры месціліся адразу два выбарчыя ўчасткі, на якіх было даволі ажыўлена. Многія выбаршчыкі прыходзілі з дзецьмі. Іван і Вікторыя Чыжыкавы прывялі з сабой чацвёра дзяцей — усе хлопчыкі, самы маленькі — на руках у бацькі.

— Чаму ўзялі з сабой гадаванцаў? — пацікавілася ў бацькоў.

— А як жа іначай? — здзіўляецца маці. — У нас вялікая дружная сям'я, і ўсюды мы разам. Па-другое, мы падаём сваім сынам прыклад. Яны ў свой час таксама будуць галасаваць. Няхай разумеюць, што гэта адзін са спосабаў выказаць сваю думку, грамадзянскую пазіцыю. Мы, як шматдзетная сям'я, спадзяёмся, што кандыдат у дэпутаты, за якога аддалі голас, будзе прадстаўляць інтарэсы такіх жа сем'яў, якія выхоўваюць трох-чатырох і больш малых.

Наталля Цвердахлеб прыйшла на выбары разам з сынам Андрэем, які ўпершыню галасуе. У жанчыны чацвёра дзяцей — таксама ў будучым выбаршчыкі. «Андрэй, нягледзячы на свой юны ўзрост, вельмі адказны», — кажа Наталля Аляксандраўна.

— Вельмі хвалююся. Гэтае адчуванне можна параўнаць з экзаменам у школе, — прызнаўся юнак. — Я вывучаў праграмы кандыдатаў у дэпутаты, глядзеў іх відэаролікі. І зрабіў выбар, за каго аддаць голас. Я падтрымаў таго, хто не забыў пра развіццё айчыннага спорту.

Хлопец больш як восем гадоў гуляе ў футбол, сочыць за выступленнямі нашых спартсменаў на Алімпіядзе. «Хачу, каб наш беларускі футбол узняўся на сусветны ўзровень. Я звычайны беларускі хлопец і для мяне гонар унесці лепту ў будучыню краіны, у працвітанне айчыннага спорту».

Андрэю Цвердахлебу і дзевяці яго сябрам, якія галасавалі ўпершыню, зрабілі нечаканы сюрпрыз, які, дарэчы, здзівіў не толькі віноўнікаў урачыстасці, але і ўсіх жыхароў населенага пункта. На стадыёне аграгарадка прызямліўся верталёт з расцяжкай «Галасуй», які ў два заходы «пракаціў» юных выбаршчыкаў над Мінскім раёнам.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Загаловак у газеце: Палёт над малой радзімай

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.