Вы тут

Больш як 30 інавацыйных праектаў прадставяць на выстаўцы BUDEXPO


Больш як 30 інавацыйных праектаў будзе прадстаўлена на спецыялізаванай будаўнічай выстаўцы BUDEXPO, якая пройдзе 21—24 сакавіка ў гандлёва-лагістычным комплексе «Глобус Парк» у аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна, паведаміў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Дзмітрый Семянкевіч.


Падчас выстаўкі адбудзецца кірмаш інавацыйных праектаў. «Разлічваем, што некалькі дзясяткаў праектаў будуць прадстаўлены, а найбольш перспектыўныя з іх, гатовыя да ўкаранення, — адзначаны ўзнагародамі. Ужо заяўлена каля 20 праектаў, сярод якіх хуткаўзведзеныя энергаэфектыўныя дамы эканом-класа, тэхналогія будаўніцтва экалагічна чыстых і энергаэфектыўных дамоў сядзібнага тыпу на аснове лёну. Заяўлены таксама праект «Будаўнічы 3D-прынтар», — расказаў кіраўнік праектаў цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва «Дзелавыя медыя» Аляксандр Патуцін. Галоўны стэнд выстаўкі таксама будзе адлюстроўваць інавацыйную тэматыку, яго зойме акцыянернае таварыства «Гомельшкло» са сваім энергаэфектыўным шклом. Упершыню падчас будаўнічых выставак у Беларусі пройдуць конкурсы прафесійнага майстэрства Budмайстар-2018 па намінацыях «Найлепшы муляр» і «Найлепшы тынкоўшчык».

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Плюс кірмаш інавацыйных праектаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.