Вы тут

Дональда Трампа прызналі горшым прэзідэнтам у гісторыі ЗША


Дзеючы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заняў апошняе месца ў гістарычным рэйтынгу амерыканскіх лідараў. Спіс апублікаваны на сайце Універсітэта Бойс у штаце Айдаха.


Рэйтынг, у складанні якога ўдзельнічалі 170 членаў Амерыканскай асацыяцыі палітычных навук, выходзіць штогод. Экспертам прапануецца ацаніць веліч кожнага прэзідэнта ЗША па шкале ад нуля да 100.

Першае месца ў рэйтынгу захаваў Аўраам Лінкальн з вынікам 95,03 бала. У тройцы лідараў таксама апынуліся Джордж Вашынгтон (92,59 бала) і Франклін Рузвельт (89,09 бала).

Папярэдні прэзідэнт Барак Абама заняў восьмае месца (71,13 бала). Дональд Трамп набраў толькі 12,34 бала.

Выхад рэйтынгу прымеркаваны да Дня прэзідэнтаў, які адзначаецца ў ЗША ў трэці панядзелак лютага ў гонар дня нараджэння першага амерыканскага прэзідэнта Джорджа Вашынгтона.

Дональд Трамп пакуль ніяк не адрэагаваў на вынікі рэйтынгу і толькі коратка павіншаваў амерыканцаў з Днём прэзідэнта ў сваім твітары.

MEDUZA

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?