Вы тут

БЧ прызначыла дадатковы цягнік у зносінах Мінск — Львоў


Беларуская чыгунка па ўзгадненні з украінскімі калегамі ў мэтах забеспячэння перавозкі пасажыраў у перыяд сакавіцкіх свят, развіцця турыстычных маршрутаў прызначыла дадатковыя цягнікі № 494/493 і № 461/462 у зносінах Мінск — Львоў.


Цягнік № 494/493 адправіцца з Мінска 7 сакавіка ў 14.13 і прыбудзе на станцыю Львоў на наступны дзень у 12.00. Назад цягнік № 493/494 Львоў — Мінск адправіцца з Львова 8 сакавіка ў 12.53 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 9 сакавіка ў 13.44.

Цягнік № 461/462 Мінск — Львоў адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі 10 сакавіка ў 0.12 і прыбудзе на станцыю Львоў у 12.00. У гэты ж дзень, 10 сакавіка, цягнік №462 Львоў — Мінск адправіцца са станцыі Львоў у 21.40 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 11 сакавіка ў 11.09.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».