Вы тут

Дэпутаты — з увагай да бізнесу


У сакавіку-красавіку гэтага года Міжнародная фінансавая карпарацыя (МФК), што ўваходзіць у Групу Сусветнага банка, плануе пачаць рэалізацыю новай праграмы кансультацыйнай дапамогі нашай краіне. Пра гэта паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва карпарацыі ў Беларусі Вольга Шчарбіна.


«Сёння мы разглядаем падрыхтоўку новай праграмы кансультацыйнай дапамогі Беларусі. Яна будзе нацэлена на ўдасканаленне дзелавога асяроддзя, інвестыцыйнага клімату, і мы разглядаем некалькі кампанентаў, якія маглі б увайсці ў такую праграму. Мяркуецца, што яна будзе разлічана на чатыры гады», — адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва. Па яе словах, больш актыўна рэалізоўваць праграму пачнуць ужо ў сакавіку-красавіку 2018-га.

Адзін з кампанентаў новай праграмы — гэта ўдасканаленне ўмоў вядзення бізнесу на тэрыторыі Беларусі з пункта гледжання зніжэння адміністрацыйных бар'ераў. Другі — гэта развіццё канкурэнцыі і садзейнічанне антыманапалістычнай дзейнасці, каб у кампаній былі роўныя магчымасці весці свой бізнес у Беларусі незалежна ад формы ўласнасці.

Вольга Шчарбіна звярнула ўвагу, што сустрэча з беларускімі дэпутатамі з'яўляецца вельмі важнай. «Мы бачым, наколькі павысілася актыўнасць дэпутацкага корпуса пры падрыхтоўцы новых заканадаўчых актаў, і хацелі б больш цесна з імі супрацоўнічаць», — адзначыла яна.

Па словах старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Уладзіслава ШЧЭПАВА, дэпутаты хочуць абмеркаваць з прадстаўнікамі МФК тэмы, звязаныя з нарматворчым працэсам, а таксама паляпшэннем інвестыцыйнага клімату. Тым больш што плануецца правядзенне парламенцкіх слуханняў акурат па другім пункце. «І мы з задавальненнем запросім прадстаўніцтва МФК для іх удзелу», — падкрэсліў парламентарый.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.