Вы тут

У Быхаве адкрылася перасоўная выстава «Выратавальнік»


Учора ў Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася перасоўная выстава «Выратавальнік» з уласных фондаў Бабруйскага гаррайаддзела па НС.


На фотаздымках яскравыя моманты барацьбы чалавека з вогненнай стыхіяй, яго дзеянні ў надзвычайных сітуацыях, пры аварыях. Прафесіяналізм трапіўшых у аб'ектыў камеры сведчыць сам за сябе. — Вельмі хацелася, каб гэта чапляла і нагадвала ўсім, якое ж крохкае наша жыццё, як важна берагчы яго і не ствараць пагрозы сваімі дзеяннямі для іншых, — кажа аўтар праекта старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага гаррайаддзела па НС Дзмітрый Сказаў.

Перасоўная выстава мае і гістарычны блок, дзе расказваецца пра станаўленне пажарнай справы. Дапаўняюць яе аварыйнавыратавальнае абсталяванне, баявое адзенне і іншыя прыналежнасці ратавальнікаў.

У дні выставы супрацоўнікі МНС арганізуюць для наведвальнікаў спецыяльныя тэматычныя заняткі, дзе раскажуць пра сваю мужную прафесію і навучаць асновам бяспекі жыццядзейнасці. У планах паказаць выставу ва ўсіх раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.