24 Верасень, панядзелак

Вы тут

У краіне з'явіўся першы Цэнтр іпатэчнага крэдытавання


У ім можна здзейсніць усе працэдуры для набыцця жылля — ад атрымання крэдыту да рэгістрацыі нерухомасці. БПС-Ашчадбанк адкрыў у сталіцы буйны Цэнтр іпатэчнага крэдытавання — першае ў краіне аддзяленне, у якім на працягу аднаго дня можна атрымаць жыллёвы крэдыт, ажыццявіць здзелку і зарэгістраваць аб'ект нерухомасці ў Мінску і Мінскім раёне. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, кіраўнікі дзяржорганаў і топ-менеджмент банка.


«Працуем ва ўрадзе над стварэннем іпатэчнай формы ўзаемаадносін крэдытавання, плануем сёлета ўвесці форму іпатэчнага крэдытавання. Трэба вырашыць шэраг пытанняў у кампетэнцыі дзяржаўных органаў, для таго каб чалавеку было зручна і ён быў найперш абаронены — каб была прадастаўлена гарантыя банкаў і дзяржавы», — сказаў Анатоль Калінін.

Іпатэчны цэнтр адрознівае тое, што ў ім можна здзейсніць усе працэдуры для куплі жылля — ад атрымання крэдыту да рэгістрацыі нерухомасці. На рашэнне жыллёвага пытання пры наяўнасці дакументаў сыдзе ўсяго адзін дзень, тады як у звычайным аддзяленні толькі афармленне буйнога крэдыту займае некалькі сутак. На месцы можна заключыць дагавор аб іпатэцы і вырашыць іншыя пытанні, неабходныя для здзяйснення і рэгістрацыі здзелкі.

Цэнтр працуе ў рэжыме «адно акно»: у адным месцы дадуць пазыковыя сродкі, падрыхтуюць дакументы і аформяць здзелку. Для апошняй задачы арганізавана працоўнае месца дзяржаўнага рэгістратара Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. У якасці прыярытэтнага кірунку — выдача насельніцтву крэдытаў з дзяржпадтрымкай па адрасным субсідаванні ў жыллёвым будаўніцтве, што прадугледжана Указам № 240.

З адкрыццём цэнтра ў банку плануюць павялічыць хуткасць разгляду крэдытных заявак. Дзякуючы аптымізацыі ўнутраных працэсаў, рашэнне аб выдачы крэдыту будзе прымацца на працягу аднаго дня. Услед за хуткасцю вырасце і колькасць выдаваемых пазык. У планах банка на 2018 год — давесці аб'ём рознічнай крэдытнай запазычанасці да 620 млн рублёў. Фізічным асобам на фінансаванне нерухомасці плануецца прадаставіць 130 млн рублёў, у тым ліку 95 млн — у выглядзе крэдытаў з дзяржпадтрымкай.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Іпатэка — гэта рэальна

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.