Вы тут

Кірмаш "Паляванне і рыбалоўства. Вясна 2018." пройдзе ў Мінскім раёне


Выстава-кірмаш "Паляванне і рыбалоўства. Вясна 2018." пройдзе з 28 лютага па 3 сакавіка ў Мінскім раёне, паведамілі ў Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.


Фота: silversurfers.com

Адным з арганізатараў традыцыйна выступіць Міністэрства лясной гаспадаркі. Свае прапановы па правядзенні паляўнічых і экалагічных тураў на форуме прадставяць УП "Белдзяржпаляванне" і Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Налібоцкі".

На выставе-кірмашы адбудуцца тэматычныя семінары. Спецыялісты абмяркуюць арганізацыю і правядзенне палявання на ваўка, лася і аленя высакароднага з дапамогай падваблівання. Будуць арганізаваны адкрыты конкурс вабільшчыкаў аленя высакароднага, спаборніцтвы па стральбе з лука па аб'ёмных постацях паляўнічых жывёл.

Госці форуму змогуць ацаніць паляўнічую кухню, наведаць выставу экзатычных паляўнічых трафеяў, набыць пуцёўку на вясновы сезон палявання на вадаплаўную дзічыну і слонку. Будуць арганізаваны конкурсы, прэзентацыі, продаж аксесуараў, адзення і амуніцыі для паляўнічых.

Выстава-кірмаш пройдзе ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Глобус Парк".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.