Вы тут

Навукоўцы ініцыююць правядзенне лінгвістычнай экспертызы рэкламы


Беларускія навукоўцы ініцыююць правядзенне лінгвістычнай экспертызы рэкламы. Пра гэта распавёў падчас круглага стала ў газеце "Звязда" дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў.


- Зараз надзённа гучыць ініцыятыва, каб у нашым інстытуце запрацавала адмысловая экспертная камісія, якая будзе аналізаваць у першую чаргу рэкламу, праводзячы лінгвістычную экспертызу. Задача лінгвістычнай экспертызы — на аснове аб'ектыўных крытэрыяў, заснаваных на існуючых у дзяржаўных мовах лексічных, граматычных, арфаграфічных, пунктуацыйных, стылістычных нормах, ацаніць правільнасць напісання рэкламнага тэксту на стадыі яго падрыхтоўкі, праверыць яго жанрава-стылістычную адпаведнасць і адпаведнасць літаратурным нормам беларускай і рускай моў. Цяпер жа такая экспертыза не праводзіцца нікім, таму маем тое, што маем. На жаль, пакуль гэта ініцыятыва не рэалізаваная, а яе трэба праводзіць на ўзроўні ўнясення змяненняў у заканадаўства аб рэкламе. Але цяпер ствараецца адпаведная рабочая група і, спадзяюся, у хуткім часе мы будзем мець рэальны вынік.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?