Вы тут

Сталічныя натарыусы бясплатна пракансультуюць супрацоўнікаў міліцыі


Мінская гарадская натарыяльная палата сумесна з галоўным упраўленнем унутраных спраў Мінгарвыканкама арганізуюць акцыю, прымеркаваную да Дня беларускай міліцыі. Падчас яе натарыусы Мінскай гарадской натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ветэранаў міліцыі 2 сакавіка.


Фота: politeka.net

Удзел у акцыі па бясплатным прававым кансультаванню прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро Мінска. На працягу працоўнага дня 2 сакавіка супрацоўнікі АУС і ветэраны міліцыі змогуць атрымаць кансультацыю натарыуса па любых пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў. Для атрымання кансультацыі ахвотныя могуць папярэдне запісацца на прыём да натарыуса, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.

Час работы, адрасы і тэлефоны натарыяльных кантор і натарыяльных бюро Мінска можна ўдакладніць на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле “Знайсці натарыуса”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.