Вы тут

Затрыманы махляр падмануў больш за 50 мінчан


У сталіцы за махлярства затрымалі 28-гадовага жыхара Мінскай вобласці. Мяркуецца, што ён падмануў больш за 50 мінчан.


Як паведамілі ў Першамайскім РУУС сталіцы, зламыснік лічыўся намеснікам дырэктар адной з гарадскіх СТА. З 2014 па 2017 год уключна ён браў у грамадзян грошы ў доўг пад рознымі прычынамі — на адкрыццё і развіццё бізнесу, аказанне паслуг па набыцці і дастаўцы аўтамабіляў з Расіі, для куплі крыптавалюты і г.д. Па першым часе “бізнесмен” браў невялікія сумы, якія своечасова вяртаў, спрабуючы тым самым паказаць сваю плацежаздольнасць і заваяваць давер у крэдытораў. Пазней атрыманыя сумы, якія вагаліся ад 5 да 50 тысяч долараў, пачаў прысвойваць.

У 2017 годзе арганізаваў фірму па пастаўцы камплектуючых для ферм па здабычы крыптавалюты. Ён атрымліваў ад грамадзян грошы, але дагаворныя абавязкі не выконваў. Таксама міліцыянеры ўстанавілі, што зламыснік набываў дарагія транспартныя сродкі, афармляў іх на трэціх асоб, але карыстаўся сам. Ёсць звесткі, што грамадзянін здзяйсняў махлярскія дзеянні і ў іншых сферах. Зараз з гэтай нагоды праводзяцца аператыўна-вышукавыя мерапрыемствы.

На сёння ўстаноўлены больш за 50 асоб, якія пацярпелі ад махляра, аднак мяркуецца, што іх кола можа быць значна большым. У адносінах да затрыманага заведзена некалькі крымінальных спраў, яму можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да дзесяць гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».