Вы тут

Запазычанасць па камунальных плацяжах у Мінску дасягнула 5,6 млн


Па стане на 1 лютага ўласнікі і наймальнікі кватэр у дамах, якія знаходзяцца на тэхнічным абслугоўванні прадпрыемстваў ЖКГ раёнаў, а таксама домаўладальнікі прыватнага сектара запазычылі за жыллёва-камунальныя паслугі і карыстанне жылымі памяшканнямі 5,6 млн рублёў, паведамілі ў філіяле "Адзіны разлікова-даведачны цэнтр Мінска" КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама".


Пратэрмінаванымі апынуліся 44 034 асабовых рахункаў (а/р), што складае 6,4% ад іх агульнай колькасці. У катэгорыі неплацельшчыкаў налічваецца 38 487 уласнікаў і 5 547 наймальнікаў.

За апошнія тры месяцы сума запазычанасці па камунальных плацяжах павялічылася на 800 тыс. рублёў: па стане на 1 лістапада 2017 г. яна складала 4,8 мільёнаў рублёў.

- Рост запазычанасці звязаны з неаплачанымі паведамленнямі, у якіх выніковая сума ўзрасла са з'яўленнем самай затратнай паслугі па ацяпленні. У жылфондзе сталіцы ацяпленне пачалі уключаць з 9 кастрычніка, а адпаведная графа з'явілася ў жыроўках, якія мінчане атрымалі пасля 15 лістапада мінулага года, - патлумачыла галоўны спецыяліст адзінага РДЦ Мінска Эла Лазарава.

Разам з тым у адзіным РДЦ адзначаюць і станоўчы аспект. За названы трохмесячны перыяд асабовых рахункаў стала больш на 2 046, у асноўным за кошт уведзеных у эксплуатацыю новабудоўляў, пры гэтым колькасць пратэрмінаваных а/р скарацілася на 1 533.

МІНСК-НАВІНЫ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.