Вы тут

На "Славянскі базар" упершыню прыедзе Цімаці


У Віцебску 23 лютага пачынаецца продаж квіткоў на "Славянскі базар". У жыхароў горада ёсць шанц разабраць самыя "смачныя" квіточкі - першыя тры дні іх можна купіць выключна ў канцэртных касах горада і толькі потым у інтэрнэце. На першым этапе прадаюць білеты на Баскава, Алеграву, Ваенгу, Кустурыцу з Брэгавічам, "Залаты хіт", гурт "Мумій Троль", адкрыццё і закрыццё фестывалю, конкурсныя канцэрты і праект братоў Запашных "UFO. Цырк з іншай планеты". Другі этап продажаў пачнецца праз месяц, 23 сакавіка.


Цэны на квіткі засталіся практычна такімі ж, як і летась, запэўніў дырэктар дырэкцыі фестывалю Аляксандр Сідарэнка. На канцэрт адкрыцця фестывалю квіткі будуць каштаваць каля 200 рублёў, на сольных канцэртах зорак можна будзе пабываць за 30 - 70 рублёў.

З сюрпрызаў сёлетняга фестывалю: у Віцебск прыедзе Цімаці. Рэпер, які ўваходзіць у спіс давераных асоб Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах, будзе "зажигать" на Міжнародным фестывалі мастацтваў у ноч з 15 на 16 ліпеня. Канцэрт пачнецца а палове на другую.

kp.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.