Вы тут

Актуальныя трэнды карпаратыўных камунікацый абмяркуюць у БДУ


Двухдзённая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Карпаратыўныя стратэгічныя камунікацыі: новыя трэнды ў прафесійнай дзейнасці” стартуе 22 лютага ў Інстытуце журналістыкі БДУ.


Форум накіраваны на абмен досведам у галіне карпаратыўных камунікацый, а таксама аптымізацыю працэсу падрыхтоўкі спецыялістаў.

Удзельнікамі канферэнцыі стануць больш за 50 выкладчыкаў, навукоўцаў і практыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Плануецца абмеркаваць тэмы, якія тычацца сувязяў з грамадскасцю, рэкламы і журналістыкі, іх сацыяльнай місі. У цэнтры ўвагі будуць таксама роля вышэйшай адукацыі ў фарміраванні прафесійнай этыкі спецыяліста, метадычныя асаблівасці выкладання рэкламнай і PR-камунікацыі, практыкаарыентаванасць навучання і іншыя тэмы.

У першы дзень пройдзе пленарнае пасяджэнне, дзе разгледзяць актуальныя трэнды і перспектывы развіцця карпаратыўных камунікацый. Таксама ў гэты дзень адбудзецца круглы стол “Адукацыя ў сферы карпаратыўных камунікацый: традыцыі супраць інавацыі”.

У другі дзень, 23 лютага, на базе Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура  будзе арганізавана дыскусійная пляцоўка “Камунікатыўная прастора горада” і адбудзецца  прэзентацыя крэатыўных праектаў.

Надзея НІКАЛАЕВА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».