Вы тут

У Беларусі прынялі Канцэпцыю развіцця веларуху


У Беларусі плануюць моцна павялічыць долю выкарыстання ровараў да 2030 года. Гэта прапісана ў Канцэпцыі развіцця веларуху, якую прынялі ў краіне, паведамляюць у Мінскім веласіпедным грамадстве.


Пастаянная камісія па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце міністраў прыняла Канцэпцыю развіцця веласіпеднага руху. У ёй прапісана, якіх вынікаў трэба дасягнуць да 2030 года па бяспецы і долі выкарыстання ровараў.

У планах - павялічыць долю выкарыстання ровараў. У гарадах з насельніцтвам у 50 тысяч чалавек і больш - да 8-10%, у гарадах з насельніцтвам менш за 50 тысяч чалавек і пасёлках гарадскога тыпу - да 15-20%, у аграгарадках і сельскіх населеных пунктах - звыш 40%.

Паводле інфармацыі велатаварыства, доля выкарыстання ровара ў аб'ёме ўсіх перамяшчэнняў у Мінску ўжо перавысіла 1%.

- Заяўленыя 8-10% для Мінска - гэта даволі шмат. Гэта каля 500 - 700 тысяч паездак у дзень па розных мэтах у цёплы час года, - адзначае старшыня праўлення Мінскага веласіпеднага таварыства Павел Гарбуноў. - Але гэта цалкам дасягальна. Для параўнання: да прыкладу, у Варшаве гэтая лічба сёння 4%, бягучая доля паездак у Берліне - каля 13-15%. У агульнаеўрапейскай стратэгіі, якая цяпер абмяркоўваецца, хутчэй за ўсё, будзе індыкатар 12% паездак да 2030 года ў сярэднім па гарадах Еўрасаюза. Так што нашы мэты цалкам сучасныя.

TUT.BY

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?