Вы тут

Цікавыя мерапрыемствы Беларусі і замежжа


2—4 cакавіка, Вільнюс, Кафедральная плошча і вуліцы Старога горада. У гэты час тут пройдзе знакаміты і старадаўні (ажно ад ХVІІ стагоддзя вядзе гісторыю) кірмаш Казюкаса. Прысвечаны вясне і святому Казіміру, ён прапануе сваім наведвальнікам разнастайныя вырабы ўмельцаў-рамеснікаў. Абавязковыя набыткі — літоўскія абаранкі і пернік «Сэрца Казюкаса».

На Савецкай плошчы і Савецкай вуліцы ў Гродне 4 сакавіка пройдзе свята рамеснікаў «Казюкі». Гродзенцы і турысты змогуць набыць сабе па прыемных цэнах вырабы з металу і скуры, дрэва і пластыку, бісеру і іншых матэрыялаў у арыгінальных аўтарскіх тэхніках.

У Гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў праходзіць выстаўка пад назвай «+1500». Яна прадстаўляе новыя паступленні ў музей — рэчы самага рознага кшталту: манеты, знаходкі археолагаў і палеантолагаў, кнігі, дакументы, паштоўкі, маркі, мэблю, карціны... Варта паглядзець на тое новае старое, што збіраецца заняць месца ў залах палаца.

2—4 сакавіка ў Бруселі — Salon du Chocolat, фестываль бельгійскага шакаладу — свята для тых, хто ведае, які шакалад варта лічыць сапраўдным. Гэта не проста гандаль смакатой, няхай сабе нават скульптурнай, і не толькі традыцыйны паказ калекцый шакаладнага адзення. Гэта яшчэ і семінары ды майстар-класы, якія, несумненна, адлюстроўваюць ісціну пра тое, што чалавеку каштоўнейшая вуда, чым рыба. На гэты фэст трэба ехаць вытворцам.

10—12 сакавіка ў Фларэнцыі прапануецца зацукраваная мімоза. На старой чыгуначнай станцыі Леапольда, перабудаванай у выставачны цэнтр, пройдзе моднае дэфіле, сумешчанае з гастранамічным фэстам, на якім будуць падавацца самыя смачныя паштэты, самая разнастайная (памерамі і колерамі) паста, самыя незвычайныя ідэі з удзелам садавіны, ягад, кветак і цукру. Мімоза — у гэтым спісе.

Загаловак у газеце: Далёка і блізка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.