Вы тут

Ад укусаў сабак пацярпела 59 чалавек


Навіна пра тое, што ў Наваполацку свойскі сабака пароды далмацінец пакусаў галаву васьмімесячнага дзіцяці, літаральна шакіравала.


19 лютага аб адзінаццатай гадзіне раніцы ў кватэры бабулі, куды мама з хлопчыкам прыехалі ў госці, і адбылося гэта надзвычайнае здарэнне. Дарослыя — бабуля дзіцяці і яго мама — у гэты час былі на кухні непадалёку.

У Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы, куды прывезлі маленькага пацыента, дыягнаставалі адкрытую чэрапна-мазгавую траўму. Потым хлопчыка перавезлі ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу. Як паведамілі ў гэтай медыцынскай установе, пасля аперацыі яго жыццю нічога не пагражае, але стан дзіцяці стабільна цяжкі.

Ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці паведамілі, што прызначана судова-медыцынская экспертыза. Падчас яе будуць вывучаныя ўсе медыцынскія дакументы і дадзена экспертная ацэнка нанесеных сабакам пашкоджанняў па ступені цяжару.

Ці можна лічыць гэты сумны інцыдэнт унікальным? Што канстатуюць эксперты?

— Асобнай статыстыкі адносна колькасці праведзеных экспертных даследаванняў, звязаных з укусамі жывёл, ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці не вядзецца. Аднак у апошнім выпуску навукова-практычнага часопіса «Судовая экспертыза Беларусі» быў праведзены аналіз архіўных заключэнняў судова-медыцынскіх экспертыз, выкананых ва ўпраўленні па горадзе Мінску ў 2014—2016 гадах. Ад укусаў сабак у названы перыяд пацярпела 59 чалавек. Прычым у адным выпадку наступіў лятальны канец, — паведаміла Ганна БАРЫШНІКАВА, афіцыйны прадстаўнік упраўлення.

Сабака, як канстатавалі ў Следчым камітэце, афіцыйна зарэгістраваны ў кватэры гаспадыні. Усе неабходныя прышчэпкі яму зроблены. Суседзі ахарактарызавалі гаспадыню станоўча.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Свойскі сабака траўміраваў дзіця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».