Вы тут

NaviBand прэзентавалі сумесны кліп з Меліцінай Станютай


У Дзень роднай мовы фіналісты "Еўрабачання-2017" гурт NaviBand сумесна з вядомай беларускай гімнасткай Меліцінай Станютай прэзентавалі відэа народнай песні "Рэчанька", паведамілі артысты.


"Мы часта выступаем за мяжой і падчас канцэртаў заўсёды расказваем пра Беларусь. Кожны раз менавіта "Рэчаньку" у нашай версіі ўспрымаюць на ўра. І мы вырашылі абавязкова яе запісаць. На адным з нашых канцэртаў прысутнічала Меліціна. Пачуўшы гэтую песню, яна зрабіла вельмі прыгожы сольны нумар, з якім цяпер выступае па свеце. Мы вырашылі, што гэта павінны ўбачыць і вы, нашы слухачы, таму што спалучэнне энергіі песні і харызмы Меліціны стварае магію", - распавялі ўдзельнікі гурта Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук.

Беларуская гімнастка падзялілася, што шмат часу выношвала ідэю паставіць нумар пад народную песню, але ўсё было не тое. Пачуўшы "Рэчаньку", зразумела, што гэты варыянт ідэальны. Пачаўшы працаваць летам, Меліціна скончыла нумар да лістапада і ўпершыню прадставіла яго на самым прэстыжным гімнастычным шоу ў Іспаніі, дзе яму спадарожнічаў велізарны поспех у гледачоў.

Спартсменка дадала, што даўно знаёмая з творчасцю NaviBand і слухала гурт задоўга да "Еўрабачання", пасля якога пра дуэт даведаліся вельмі многія. "Калі за мяжой просяць распавесці пра беларускіх музычных выканаўцаў, я з гонарам называю "Песняроў" і "Наві", - распавяла гімнастка.

А музыкі тым часам выступаюць з канцэртамі, прэзентуючы новы альбом "Адной дарогай". Выступы групы пройдуць 22 і 25 лютага ў Кіеве і Львове. У сакавіку ў NaviBand запланавана тры канцэрты: у Віцебску (2 сакавіка), Гродне (8 сакавіка) і Мінску (9 сакавіка). Альбом "Адной дарогай" - чацвёртая пласцінка калектыва, яна цалкам на беларускай мове. Гэта жывы, натуральны, светлы і вельмі шчыры альбом, прасякнуты любоўю да роднай мовы, роднай зямлі, музыкі, жыцця і, вядома ж, адзін да аднаго.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?