Вы тут

Конь закрыў гаспадыню сабой ад ашалелага сабакі


У аўстралійскім горадзе Лінтан, штат Вікторыя, конь абараніў сваю гаспадыню ад сабакі. Пра гэта паведамляе выданне The Courier.


Фота: Linton Police

Буйны бадзяжны сабака напаў на аўстралійку, калі тая ехала верхам па вуліцы, схапіў наезніцу за нагу і сцягнуў яе на зямлю. У гэты момант конь кінуўся на дапамогу гаспадыні. Ён не толькі абараніў жанчыну, але прагнаў сабаку прэч.

Конь літаральна закрыў сабой наезніцу і сур'ёзна пацярпеў: на шыі засталіся глыбокія раны ад зубоў. Спатрэбіўся візіт да ветэрынара, які наклаў яму швы. Яго гаспадыня трапіла ў шпіталь з траўмай нагі. Злавіць сабаку пакуль не ўдалося.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?