Вы тут

Брытанец праехаў каля 37 000 кіламетраў, каб выпіць піва


Жыхар брытанскага горада Плімут Бэн Кумбс праехаў каля 37 000 кіламетраў, каб выпіць піва ў самым паўночным і самым паўднёвым пабах свету. Яго гісторыю расказала BBC.


Кумбс прызнаўся, што ідэя падарожжа прыйшла да яго за куфлем любімага напою. Яго экспедыцыя пад назвай «Ад паба да паба» (Pub2Pub) пачалася на востраве Шпіцберген у Арктыцы і завяршылася на Вогненнай Зямлі ў Паўднёвай Амерыцы. Увесь шлях брытанец прарабіў на аўтамабілі TVR Chіmaera. Аб сваім перамяшчэнні ён расказваў у сацыяльных сетках і на сваім сайце.

Самым паўночным пабам у яго маршруце стала ўстанова ў пасёлку Піраміда на востраве Шпіцберген. Кумбс адзначыў, што там пастаянна знаходзяцца ўсяго чатыры чалавекі. Усе яны жывуць у старым гатэлі, дзе і размешчаны адзіны ў горадзе бар. Падчас пошукаў самага паўднёвага паба англічанін даведаўся, што бары ёсць і ў Антарктыдзе. Але там яны альбо працуюць нелегальна, альбо з'яўляюцца часткай закрытых паселішчаў. Таму самай паўднёвай кропкай падарожжа стаў паб у чылійскім горадзе Пуэрта-Уільямс, які знаходзіцца на архіпелагу Вогненная Зямля.

Загаловак у газеце: За півам праз палову свету

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».